ВанадзорНапісанне Ванадзор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.500. () — трэці па велічыні горад Арменіі пасля Ерэвана і Гюмры. Адміністрацыйны цэнтр марза Лары.

Транспарт Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Тбілісі-Гюмры. Адлегласць па аўтамагістралі да Ерэвана 125 кіламетраў, да Тбілісі — 146 кіламетраў. Цэнтр шашэйных дарог на Ерэван (Дыліжан — Севан), Гюмры, Тбілісі (Алавердзі), Ташыр. Развіта ўнутрыгарадская сетка маршрутных таксі (20 маршрутаў), таксі.

Культура і адукацыя У Ванадзоры функцыянуе школа жывапісу, творы яе найбольш адораных выхаванцаў з поспехам дэманструюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У прапагандзе жывапісу вялікую ролю адыгрывае мясцовая карцінная галерэя. Адным з цэнтраў культурнага жыцця горада з'яўляецца дзяржаўны драматычны тэатр імя Аванэса Абеляна. Лялечны тэатр.

У Ванадзоры дзейнічаюць шэраг вышэйшых навучальных устаноў: Ванадзорскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аванеса Туманяна (1969). Рыхтуе кадры для ўсёй паўночнай Арменіі і армянскіх раёнаў Грузіі. філіял Армянскага дзяржаўнага політэхнічнага ўніверсітэта (1959), філіял Армянскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы Альберт Вагаршакавіч Азаран — гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту СССР Вахтанг Рубенавіч Дарчынян Шаварш Уладзіміравіч Карапецян — спартсмен, 11-разовы рэкардсмен свету, 13-разовы чэмпіён Еўропы ў падводным плаванні. Тэрэза Гайкаўна Мірзаян Уладзімір Пятровіч Асмалоўскі (нар. 1947) — беларускі гісторык.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Арменіі Катэгорыя:Населеныя пункты марза Лары