Уладзівасто́к () — горад і порт на поўдні Далёкага Усходу Расіі; палітычны, культурны, навукова-адукацыйны і эканамічны цэнтр рэгіёна; адміністрацыйны цэнтр Прыморскага краю, Уладзівастоцкай гарадской акругі, а таксама з 13 снежня 2018 года цэнтр Далёкаўсходняй федэральнай акругі. Размешчаны на паўвостраве Мураўёва-Амурскага, гораду падпарадкоўваюцца 5 сельскіх населеных пунктаў і астравы ў заліве Пятра Вялікага Японскага мора.

Канцавы пункт Транссібірскай магістралі. Адзін з найбуйнейшых марскіх партоў Далёкаўсходняга басейна. Галоўная база Ціхаакіянскага флота. Найбуйнейшы навукова-адукацыйны цэнтр далёкаўсходняга рэгіёну, які ўключае Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт і Далёкаўсходняе аддзяленне РАН. Гісторыя

У 1860 на беразе бухты Залаты Рог каманда рускага парусніка «Маньчжур» заснавала ваенны пост, які атрымаў назву «Уладзівасток». У 1862—1909 гадаў меў статус порта-франка (свабоднай эканамічнай зоны). З пачатку 1870-х гг. — галоўны расійкі порт на Ціхім акіяне. З 1871 года — база Сібірскай ваеннай флатыліі, у 1871-73 гадах ва Уладзівасток пераведзены ваенны порт з Мікалаеўска-на-Амуры. У 1875 годзе атрымаў статус горада. У горадзе адбыліся Уладзівастоцкія паўстанні 1905-07 гадоў. Падчас Грамадзянскай вайны 1917-22 гадоў у горадзе неаднаразова змянялася ўлада. У 1918 годзе ва Уладзівастоку высадзіліся ваенныя дэсанты японскіх, амерыканскіх і брытанскіх войскаў. Падчас Паўстання Чэхаславацкага корпуса ў 1918 годзе захоплены часткамі корпуса. У 1920-22 гадах акупаваны японскімі войскамі, падчас Прыморскай аперацыі 1922 года заняты часткамі Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі, у тым жа годзе ў складзе Далёкаўсходняй Рэспублікі увайшоў у склад РСФСР. У 1922-26 гадах — цэнтр Прыморскай губерні, у 1926-38 — Далёкаўсходняга, з 1938 года — Прыморскага краёў.

Геаграфія

Уладзівасток займае паўвостраў Мураўёва-Амурскага. Тэрыторыя ў межах населенага пункта — 325,99 км². Працягласць з поўдня на поўнач — каля 30 км і амаль 10 км з захаду на ўсход (без паўвострава Пясчанага), абмываецца водамі Амурскага і Усурыйскага заліваў, якія ўваходзяць у акваторыю заліва Пятра Вялікага Японскага мора.

Горад разам з падпарадкаванымі яму пяццю сельскімі населенымі пунктамі і каля 50 астравамі заліва Пятра Вялікага ўтварае Уладзівастоцкую гарадскую акругу агульнай плошчай 590,14 км², у тым ліку плошчу ў межах шасці населеных пунктаў — 441,05 км².

Рачная сетка маларазвітая, моцна зарэгуляваная, прадстаўлена пераважна невялікімі рэчкамі і раўчукамі. Найбольш буйныя і значныя сярод іх: Аб’яснення, Першая рэчка, Другая рэчка, Сяданка, Багатая — усе цякуць з усходу на захад і, акрамя ракі Аб’яснення, упадаюць у Амурскі заліў. На рэках Седанку і Багатай ёсць вадасховішчы.

Самы высокі пункт гістарычнай часткі горада — сопка Арлінае Гняздо вышынёй 199 м над узроўнем мора (па іншых крыніцах 214 м). У гарадскіх межах вяршынямі Уладзівастока з’яўляюцца гара Варгіна (458 м) і сопка Халадзільнік (257 м).

Клімат марскі, лета цёплае, зіма халодная. Сярэдняя тэмпература зімы — каля −13,7 °C, жніўня 20,2 °C.

Злучаны з Хабараўскам аўтамагістраллю «Усуры».

Насельніцтва

Адміністрацыйны падзел Горад Уладзівасток, адміністрацыйны цэнтр Прыморскага краю, падзелены на 5 унутрыгарадскіх раёнаў: Ленінскі, Першамайскі, Першарэчанскі, Савецкі, Фрунзенскі.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання краю, Уладзівасток — горад краявога падпарадкавання, якому ў сваю чаргу падпарадкаваны 5 сельскіх населеных пунктаў. У межах арганізацыі мясцовага самакіравання ён разам з пяццю сельскімі населенымі пунктамі ўтварае муніцыпальнае ўтварэнне Уладзівастоцкая гарадская акруга. Адукацыя і культура Далёкаўсходні дзяржаўны інстытут мастацтваў Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт Музей гісторыі Далёкага Усходу імя У. К. Арсеньева Прыморская дзяржаўная карцінная галерэя Прыморскі акадэмічны краявы драматычны тэатр імя Горкага Ціхаакіянскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Прамысловасць

Суднарамонтная, дрэваапрацоўчая, будаўнічая, хімічная, энергетычная, харчовая, паліграфічная і медыцынская прамысловасць; агульная колькасць прамысловых прадпрыемстваў — каля 2000. У 2013 годзе Уладзівасток займаў 106-е месца ў рэйтынгу прамысловых гарадоў Расіі, з аб’ёмамі вытворчасці 48,9 млрд рублёў.

Прамысловае машынабудаванне пераважна прадстащляе суднабудаванне і суднарамонт, а таксама вытворчасць абсталявання для рыбнай галіны (прыборабудаўнічыя, інструментальныя і радыёзаводы). Сярод буйных кампаній: «Дальзавод», «Усходняя верф», «Ізумруд», «Дальпрыбор», «Вараг», "Уладзівастоцкае прадпрыемства «Электрарадыёаўтаматыка». Аўтамабілебудаванне прадстаўлена заводам кампаніі «Солерс», які выпускае аўтамабілі маркі Mazda і Toyota па вытворчасці пазадарожнікаў. завод выпусціў 31,8 тысяч аўтамабіляў.

Харчовая прамысловасць.

Транспарт За 38 км на паўночны ўсход ад горада знаходзіцца аэрапорт. Асноўным відам грамадскага транспарту з’яўляецца аўтобус. Таксама дзейнічаюць тралейбус, трамвай, фунікулёр, марскі катар і паром.

Горад мае развітую сетку гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. 95 % перавозак ажыццяўляецца камерцыйнымі аўтобусамі. Агульны аўтобусны парк на 2014 год складаў 563 адзінкі выпуску 2011—2013 гг., з іх 157 — муніцыпальныя. Агулам за 2014 год аўтобусамі было перавезена 31,6 млн пасажыраў.

У горадзе дзейнічаюць 3 тралейбусныя і 1 трамвайны маршрут.

Гарады-пабрацімы Падпісаны дагаворы пра ўсталяванне пабрацімскіх сувязяў з гарадамі: Сан Дыега (Каліфорнія) Такома (Вашынгтон) Джуна (Аляска) Ніігата Акіта Хакадатэ Пусан ВансанВа Уладзівастока з’явіцца горад-пабрацім у КНДР Далянь УладзікаўказУладзівасток і Уладзікаўказ сталі гарадамі-пабрацімамі Улан-Батар Манта Кота-КінабалуВа Уладзівастока з’явіўся горад-пабрацім з Малайзіі Яньбянь-Карэйская аўтаномная акругаУ ВЛАДИВОСТОКА ПОЯВИЛСЯ ЕЩЕ ОДИН ПОБРАТИМ ИЗ КИТАЯ Акрамя таго, дагаворы аб сяброўстве і супрацоўніцтве складзены з гарадамі Кітая Чанчунь, Шанхай і Яньтай, а таксама Таторы (Японія), Хашымін (В’етнам), Дангхэ (Рэспубліка Карэя) і Сакаіміната (Японія). Гэтыя дагаворы маюць такую ж афіцыйную значнасць і расцэньваюцца ўрадамі кітайскіх гарадоў гэтак жа, як пагадненні аб пабрацімскіх сувязях.

Да дня горада, 1 ліпеня 2010 г., ва Уладзівастоку быў адкрыты сквер гарадоў-пабрацімаў, у якім змантаваны аркі з іх назваміВо Владивостоке открыт сквер городов-побратимов — Информационный портал Владивосток | Человек в каждой букве.

Вядомыя асобы Віктар Васільевіч Андрэеў (нар. 1959) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2016), дацэнт (1994). Ксаверы Барысавец (1908—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, кампазітар. Барыс Сцяпанавіч Гракаў (1931—1994) — урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973). Барыс Мацвеевіч Дзясніцкі (1903—1985) — рускі і беларускі тэатральны мастак, кніжны ілюстратар. Алег Цімафеевіч Манаеў (нар. 1952) — беларускі сацыёлаг. Доктар сацыялагічных навук (1992), кандыдат філасофскіх навук (1983). Дзмітрый Анатольевіч Рабаў (нар. 1973) — беларускі метэаролаг і тэлевядучы.

Крыніцы

Спасылкі

Сайт горада

Катэгорыя:Гарады Прыморскага края