Во́йскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Войская.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Агародніцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
14 красавіка 1964 года ўтвораны зноў з часткі скасаванага Агародніцкага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (Войская, Гершоны, Задвараны, Кашчэнікі, Лісоўчыцы, Лускалы, Перкавічы, Русілы і Селяховічы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Гершоны і Русілы (зліліся з вёскай Лісоўчыцы)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. 19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Камянецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і ШастаковаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 16 верасня 2008 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны, Кашчэнікі і Шастакова.
Населеныя пункты Населеныя пункты ў межах сельсавета: Бабічы Багачы Бучамля 1 Бучамля 2 Бучамля 3 Войская Горы Жылічы Завадзькавічы Задвараны Зянькі Ліпна Лісоўчыцы Лускалы Мікалаева Палінаўка Перкавічы Робенка Свішчова Селяховічы Сюлкі
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 81,1 % — беларусы, 10,5 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,5 % — немцы, 0,5 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1527 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе