Юрыспрудэнцыя, таксама юрыдычная навука, правазнаўстваВарыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.218. ( «правазнаўства», ад , род. скл. jūris «права» і «прадбачанне», «веданне») — комплексная навука, якая вывучае сутнасныя ўласцівасці дзяржавы і права; сукупнасць прававых ведаў; практычная дзейнасць юрыстаў і сістэма іх падрыхтоўкі.
Такім чынам, пад юрыспрудэнцыяй разумеюць некалькі ўзаемазвязаных паняццяў:
1. Навуку аб дзяржаве і праве, якія вывучаюць вынікі прававога рэгулявання і вылучаюць прававыя ідэі аб магчымасці ўнясення прагрэсіўных зменаў у механізм і спосабы рэгулявання грамадства. 2. Сукупнасць ведаў аб дзяржаве, кіраванні, праве, наяўнасць якіх дае падставу для прафесійнай юрыдычнай дзейнасці. 3. Практычнае прымяненне юрыдычных ведаў, дзейнасць юрыстаў. 4. Сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў-юрыстаў у юрыдычных навучальных установах.
Катэгорыя:Права