Вале́рый Мікала́евіч Івано́ў (, в. Папехінка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2021), намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012).
Біяграфія У 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум.
Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Кастрычнік», старшынёй калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёна, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006 — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
1987—1997 — першы намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама. 2002—2004 — старшыня Кіраўскага, 2004—2008 — Шклоўскага райвыканкамаў.
Член Савета Рэспублікі 2 і 3 скліканняў (2000—2008), намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў 4 склікання (2008—2010).
25 мая 2010 — 28 снежня 2010 — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
З 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. Адказваў за пытанні сельскай і лясной гаспадаркі, аховы прыроды.
28 лютага 2012 звольнены з пасады намесніка прэм’ер-міністра і прызначаны генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» .
У кастрычніку 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі 5 склікання ад Магілёўскай вобласці.
Са снежня 2013 года да ліпеня 2021 года з’яўляўся старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
8 ліпеня 2021 года прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Беларусі. 16 жніўня 2022 года перайшоў на іншую працуЛукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана .
У сакавіку 2022 года Валерый Іваноў трапіў пад санкцыі Канады.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Сям'я Жанаты, мае двух дзяцей.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя адзнаку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі, юбілейным медалём «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Крыніцы
Спасылкі Председатель Правления Белкоопсоюза Валерый Іваноў назначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» № 254 (26862) 29 снежня 2010
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання