Хідэкі ЮкаваНапісанне імя і прозвішча Хідэкі Юкава у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.206. (; , Токіа — , Кіота) — японскі фізік-тэарэтык.

Прафесійная дзейнасць Вёў даследчую і педагагічную работу ў Кіёцкім і Осакскім універсітэтах, а таксама ў навуковых і навучальных цэнтрах ЗША.

У 1935 годзе высунуў гіпотэзу аб існаванні новага тыпу элементарных часціц з масай, прамежкавай паміж масамі электрона і пратона. Да канца 40-х гг. гэтая гіпотэза была пацверджана, і ў 1949 годзе за прадказанне існавання мезона і тэарэтычныя даследаванні прыроды ядзерных сіл Юкава атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы.

Першы японец, які атрымаў Нобелеўскую прэмію.

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Біяграфія Хідэкі Юкава

Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Фізікі Японіі