Арабская вясна (таксама ўжываюцца тэрміны Хваляванні ў краінах арабскага свету, Панарабская рэвалюцыя — масавыя народныя рухі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе ў 2010—2011 гадах.
Пачаўшыся ў Тунісе, масавыя хваляванні і пратэсты ахапілі затым Егіпет, Алжыр, Іарданію, Емен, Бахрэйн і Лівію, з менш значнымі пратэстамі, якія адбыліся ў Маўрытаніі, Саудаўскай Аравіі, Амане, Судане, Сірыі, Іраку, Кувейце, Ліване, Самалі, Марока, Заходняй Сахары і Джыбуці.
З іншых мусульманскіх краін хвалявання ахапілі Албанію, Кот-д’Івуар і Іран.
Туніс
17 снежня 2010 года вулічны гандляр гароднінай Махамед Буазізі здзейсніў акт самаспалення на цэнтральнай плошчы горада Сідзі-Бузід у знак пратэсту супраць самавольства мясцовай паліцыі, карупцыі і бяздзейнасці чыноўнікаў.
Праз тыдзень пасля інцыдэнту ў родным горадзе Буазізі Мензель-Бурзаяне (каля 16 км ад Сідзі-Бузіда) успыхнулі масавыя дэманстрацыі. Пратэстанты грамілі дзяржустановы, паліцэйскія ўчасткі і аўтамабілі. У горад былі сцягнуты дадатковыя сілы правапарадку. У выніку разгону дэманстрантаў, супраць якіх была прыменена агнястрэльная зброя, адзін чалавек загінуў, яшчэ дзесяцёх з раненнямі рознай цяжкасці даставілі ў бальніцу. У горадзе была ўведзена каменданцкая гадзіна.
4 студзеня народная незадаволенасць успыхнула з новай сілай. Дэманстрацыі ахапілі ўсю краіну. Колькасць загінуўшых падчас сутыкненняў з паліцыяй дасягнула дзясяткаў. Прэзідэнт Туніса Зін эль-Абідзін Бен Алі некалькі разоў звяртаўся да народа і ўрэшце пайшоў на саступкі — пагадзіўся не балатавацца на прэзідэнцкую пасаду ў шосты раз запар. Але пратэсты разрасталіся і позна вечарам 14 студзеня прэзідэнт раптоўна пакінуў Туніс, уцёкшы з сям’ёй у Саудаўскую АравіюОт «Арабской весны» до третьей мировой войны.
Пачатак «арабскай вясны» Эйфарыя з Туніса перакінулася на іншыя арабскія краіны. У многіх з іх пратэсты і галодныя бунты не былі рэдкасцю, але мала хто верыў у магчымасць звяржэння правіцелей, якія знаходзіліся ва ўладзе дзесяцігоддзямі . «Жасмінавая рэвалюцыя» (назва, пад якой сталі вядомыя туніскія пратэсты) паслужыла прыкладам для астатніх. «Арабская вясна» пачалася. Хваля пратэстных выступаў перакінулася на іншыя краіны.
Егіпет
18 студзеня 2010 года шасцёра егіпцян здзейснілі самагубства. Гэта наглядна прадэманстравала вастрыню праблем, якія стаяць перад егіпецкім грамадствам. 25 студзеня пачаліся пратэсты на плошчы Тахрыр у Каіры. Супраць прэзідэнта Мубарака аб’ядналася ўся апазіцыя, ад умераных лібералаў да радыкальных ісламістаў.
11 лютага, менш чым праз месяц пасля ўцёкаў Бэн Алі з Туніса, у адстаўку ў выніку народных пратэстаў пайшоў прэзідэнт Егіпта Хосні МубаракАрабская вясна: як усё пачалося і чым скончылася.
Развіццё падзей У лютым 2011года беспарадкі ахапілі большую частку арабскага Усходу. Хваляванні праходзілі ў Іарданіі, Алжыры, Марока, Ліване, Амане, Самалі, Сірыі.
Лівія
У Лівіі апазіцыя выступіла супраць улады дыктатара Муамара Кадафі. У канфлікт неўзабаве ўмяшаўся Захад, які зрабіў стаўку на апазіцыю і падтрымаў арганізаваныя паўстанцкія атрады сіламі НАТА. У выніку прыхільнікі Кадафі былі разгромленыя, а сам дыктатар забіты паўстанцамі. Краіна пагрузілася ў хаос грамадзянскай вайны і галечу.
Сірыя
Прэзідэнт Сірыі Башар Асад змог захаваць уладу, шмат у чым таму, што, гледзячы на прыклад Лівіі, палітыкі з розных краін шукалі кампрамісы для вырашэння сірыйскай праблемы. У прыватнасці, Расія і Кітай неаднаразова накладалі вета на любыя рэзалюцыі Савета бяспекі ААН, якія маглі б прывесці да замежнай інтэрвенцыі ў Сірыю. Тым не менш трагічных наступстваў «арабскай вясны» Сірыі пазбегнуць не ўдалося. У краіне пачалася грамадзянская вайна.
Емен Негвалтоўныя пратэсты ў Емене пачаліся ў лютым 2011 года — жаданне перамен вывела на вуліцы гарадоў мільёны людзей. Дэманстранты патрабавалі дэмантажу існуючага рэжыму і пераходу да дзяржавы, заснаванай на сучасных грамадзянскіх формах праўлення і прынцыпе падзелу ўладаў. Галоўнымі цэнтрамі падзей сталі найбуйнейшыя гарады Поўначы (Сана і Таіз) і Поўдня (Адэн і Мукала).
Праз два месяцы патрабаванні дэманстрантаў падвергліся карэкціроўцы. На Поўдні сталі дамінаваць сепаратысцкія настроі. На Поўначы частка лідэраў зрабіла стаўку на ісламісцкую рыторыку. У лістападзе пры пасярэдніцтве манархій Персідскага заліва прэзідэнт Салех падпісаў з апазіцыяй дамову пра перадачу ўлады. У лютым 2012 года прэзідэнтам краіны на пераходны перыяд быў абраны Абд Рабу Мансур аль-Хадзі. Новымі ўладамі быў зацверджаны праект стварэння федэратыўнай дзяржавы ў складзе шасці правінцый.
Супраць гэтай ініцыятывы выступілі хусіты — мусульмане-шыіты, якія пражываюць на поўначы Емена. Незадаволенасць хусітаў справакавала новы віток узброенага канфлікту — у студзені 2015 года яны захапілі сталіцу краіны Сану. Прэзідэнт Емена быў змушаны звярнуцца да манархій Персідскага заліва з заклікам умяшацца ў сітуацыю. 26 сакавіка 2015 года кааліцыя арабскіх дзяржаў на чале з Саудаўскай Аравіяй пачала ваенна-паветраную аперацыю супраць мяцежнікаў.
Бахрэйн У Бахрэйне падзеі «арабскай вясны» насілі рэлігійна-палітычны характар. У масавых пратэстах, якія пачаліся ў лютым 2011 года, бралі ўдзел у асноўным шыіты, якія складаюць каля 70% насельніцтва каралеўства. Яны патрабавалі прадастаўлення ім больш шырокіх магчымасцей для ўдзелу ў палітычным жыцці краіны і адстаўкі дзеючага ўрада.
Кіруючая суніцкая сям’я Аль-Халіфа вырашыла не ісці на саступкі пратэстоўцам, праваахоўныя органы прымянялі сілу для падаўлення маніфестацый. Для спынення беспарадкаў і ўнутрыпалітычнай стабілізацыі Бахрэйн быў змушаны звярнуцца за дапамогай да Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. У сакавіку 2011 года на тэрыторыю краіны быў уведзены воінскі кантынгент гэтай арганізацыі.
Іншыя краіны Акрамя Бахрэйна, рэжым выстаяў у Саудаўскай Аравіі, Кувейце, Амане, Іарданіі, Алжыры, Марока, Судане. У кожнай са згаданых краін быў свой досвед пераадолення крызісу. У чымсьці ўладам прыйшлося пайсці на рэальныя саступкі, дзесьці зрабіць выгляд, што яны гатовыя да кампрамісаў, у багатых нафтаздабываючых арабскіх краінах незадаволенасць «залілі» грашыма, адразу збіўшы любыя рэвалюцыйныя настроі.
Асабліва характэрны прыклад Алжыра, дзе дэманстрацыі не дасягнулі значных поспехаў, як у суседніх краінах, не толькі праз прынятыя уладамі меры, але і дзякуючы перажытаму ў 1990-я гады горкаму досведу грамадзянскай вайны і ісламісцкага тэрору. Расхістваць сітуацыю ў краіне, якая толькі пачала выбірацца з хаосу, ахвочых практычна не было. Асцярогі, што ісламісцкі тэрор можа паўтарыцца, і раз’яднанасць апазіцыі не далі алжырцам паўтарыць шлях сваіх суседзяў.
Аднак адна з асноўных прычын, чаму ўлады ў вышэйзгаданых краінах выстаялі, — адсутнасць знешніх сіл, якія актыўна расхіствалі сітуацыю, як гэта было ў Лівіі і Сірыі.
Іншыя наступствы Па выніках 2011 года страты рэгіёна ў сярэднім склалі 6% ВУП, а рост коштаў на сыравіну, наадварот, павялічыўся, паколькі сярод удзельнікаў «арабскай вясны» было шмат імпарцёраў нафты. Найбольшы скачок цэн на чорнае золата быў зафіксаваны падчас рэвалюцыі ў Лівіі.
Яшчэ адной праблемай стаў паток мігрантаў у Еўропу«Арабская весна»: вооруженные бунты, свергнутая власть и последствия.
Пачатак хваляванняўКраінаКанец хваляванняўВыгляд пратэстаўНаступствыКолькасць загінуўшых17 снежня 2010 Туніс14 студзеня 2011Самаспаленне Махамеда Буазізі, масавыя дэманстрацыі, агульнанацыянальны пратэстЗвяржэнне ўрада, прэзідэнт Зін эль-Абідзін Бен Алі і яго сям’я ўцяклі з краіны (14 студзеня 2011)219Tunisia protests against Ben Ali left 200 dead, says UN , BBC, February 1, 2011.28 снежня 2010 Алжыр24 лютага 2011Масавыя дэманстрацыіПрэзідэнт Абдэль Азіз Бутэфліка адмяніў рэжым надзвычайнага становішча, якое доўжылася 19 гадоў (3 лютага 2011)813 студзеня 2011 Лівія20 кастрычніка 2011Пратэсты па ўсёй краіне супраць 40-гадовага кіравання Муамара Кадафі, якія перараслі ў грамадзянскую вайну і інтэрвенцыюЗабойства Муамара Кадафі, пераход улады да Нацыянальнага пераходнага Савета, ліквідацыя Джамахірыі50 00014 студзеня 2011 ІарданіяНевялікія пратэстыКароль Абдала II распусціў урад (1 лютага 2011)217 студзеня 2011 Маўрытанія17 студзеня 2011Самаспаленне317 студзеня 2011 СуданНевялікія пратэсты, рэферэндум па пытанні незалежнасці Паўднёвага СуданаПрызнанне незалежнасці Паўднёвага Судана117 студзеня 2011 Аман31 мая 2011Пратэсты, беспарадкіСултан Кабус бен Саід перадаў частку паўнамоцтваў парламентуBBC Russian — Лента новостей — Султан Омана передаст после протестов часть полномочий парламенту618 студзеня 2011 Емен27 лютага 2012Нязгода ўрада з палітыкай прэзідэнта, масавыя дэманстрацыіПрэзідэнт Алі Абдула Салех перадаў паўнамоцтвы віцэ-прэзідэнту краіны (23 лістапада 2011)1500Yemen says more than 2,000 killed in uprising21 студзеня 2011 Саудаўская Аравія21 снежня 2012Самаспаленне, дэманстрацыіКароль Абдала ібн Абдэль Азіз ас-Сауд паабяцаў выдаткаваць 16 мільярдаў долараў на сацыяльныя выплаты1025 студзеня 2011 Егіпет11 лютага 2011Масавыя пратэсты і паўстанніЗмена ўрада (29 студзеня 2011)Адстаўка Хосні Мубарака з пасады прэзідэнта (11 лютага 2011)88726 студзеня 2011 Сірыя29 ліпеня 2011Самаспаленьне, масавыя пратэсты, беспарадкіПрэзідэнт Башар Асад адмяніў рэжым надзвычайнага становішча, якое доўжылася 48 гадоўз боку праўрадавых сіл — 400-500 забітыхз боку апазіцыі — 1800—2100 забітых, тысячы параненых20 лютага 2011 Марока20 лютага 2011Самаспаленьне, пратэстыКароль Мухамед VI звярнуўся да сваіх падданых з прамовай, у якой паведаміў пра намер правесці кардынальную канстытуцыйную рэформу91 лютага 2011 Джыбуці1 лютага 2011Невялікія пратэсты213 лютага 2011 Самалі Невялікія пратэсты54 лютага 2011 Бахрэйн18 сакавіка 2011Пратэсты, беспарадкіКароль Хамад ібн Іса Аль Халіфа абвясціў, што дзяржава выплаціць па 1000 бахрэйнскіх дынараў кожнай сям’і (11 лютага)86:en:Casualties of the 2011 Bahraini uprising and its aftermath10 лютага 2011 Ірак Дэманстрацыі3518 лютага 2011 Кувейт28 лістапада 2011Невялікія пратэстыУлады Кувейта павысілі зарплаты дзяржслужачым, павялічылі студэнцкія стыпендыі, а таксама выплацілі карэнным кувейтцам грантыКувейт раздал жителям $4 миллиарда 16.02.20110 26 лютага 2011 Заходняя Сахара Невялікія пратэсты, беспарадкі 56 27 лютага 2011 Ліван Невялікія пратэсты 1711 сакавіка 2011 Азербайджан11 верасня 2011Грамадзянскі супраціў, дэманстрацыі, галадоўкіПрэзідэнт Ільхам Аліеў не выканаў патрабаванні апазіцыі, пратэсты былі задушаныя, 469 дэманстрантаў было арыштавана0
Крыніцы
Спасылкі Системный мониторинг глобальных и региональных рисков: Арабская весна 2011 года «Рабкор.ру»: Арабская революция Газета.ру: Арабские протесты БФМ.РУ: Арабские страны могут лишиться династического правления Протесты в Египте: США тайно поддерживали лидеров, стоящих за восстанием (перевод статьи из The Daily Telegraph) Египетская революция 2011 г.: структурно-демографический анализ
Глядзіце таксама
Арабскае паўстанне Каляровая рэвалюцыя Вясна народаў
Катэгорыя:Палітыка