Біржаўскі раён () — адміністрацыйная адзінка на поўначы Літвы, уваходзіць у склад Панявежыскага павета. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Геаграфічная характарыстыка Біржаўскі раён мае плошчу 1 476 км² (2,3% ад плошчы Літвы). Максімальная вышыня 88 м над узроўнем мора, мінімальная – 21 м. У раёне каля 8000 карставых пячор. 26,4% тэрыторыі пакрыты лесам, 4,5% тэрыторыі займаюць тарфянікі. Праз раён працякае рака Мемель. Тут знаходзіцца самае вялікае і самае старое штучнае возера Літвы – возера Шырвена. На мяжы Біржаўскага і Пасваліскага раёнаў размешчаны Біржаўскі рэгіянальны парк.

Паселішчы

У Біржаўскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты: 2 горада — Біржаў і Вабальнінкас; 4 мястэчка — Купралішкіс, Нямунеліа Радзівілішкіс, Пабіржэ і Папіліс; 538 вёсак.

Колькасць насельніцтва Біржаў — 15 262 чал; Вабальнінкас — 1 328 чал; Пабіржэ — 874 чал; Нямунеліа Радзівілішкіс — 729 чал; Рынкушкей — 703 чал; Мядзяйкей — 656 чал; Кірдоніс — 492 чал; Нацюнай — 455 чал; Германішкіс — 429 чал; Паравея — 402 чал.

Староствы

У склад Біржаўскага раёна ўваходзяць 8 старостваў:

Біржаўскае гарадское () Вабальнінкаскае () Нямунеліа-Радзівілішкіскае () Пабіржскае () Пачараўкшцкае (') Папіліскае () Паравейскае () Шырвенскае ()

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Раёны Літвы

Катэгорыя:Аўкштайція