Інду́ра (, ) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Індурка. Уваходзіць у склад Індурскага сельсавета. Насельніцтва 1360 чал. (2010). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Вялікая Бераставіца.
Гісторыя Ранняе сярэднявечча На паўночна-заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Індурскае гарадзішча XI—XIII стагоддзяў тыпу феадальна-ўласніцкіх замкаў.
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Індура згадваецца ў пачатку XVI ст. як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 годзе фундаваў тут драўляны касцёл Святой Тройцы, папярэдне ў 1525 годзе заснаваўшы мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У другой палове XVI—XVII стст. мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у баі каля Індуры шведскі генерал Меерфельд атрымаў перамогу над расійска-саксонскім войскам. У 1720 годзе ў мястэчку ў часе кірмашу збіраўся для раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад С. 128.. У 1770—1780 гадах тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога з’язджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага С. 202..
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Індура апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Гродзенскага павета. Мястэчка знаходзілася ў валоданні Бжастоўскіх, Казлоўскіх.
Станам на 1833 год тут працавала 8 крамаў С. 130.. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 314 двароў, касцёл, царква, сінагога, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы, прыходскае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод, 8 корчмаў, таргі ў нядзелі.
Найноўшы час У 1915 годзе падчас І сусветнай вайны Індура акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўключалася ў склад Беларускай ССР. З пачатку 1919 года дзейнічаў камісар польскага ўрада па Гродзенскай акрузе, ствараліся польскія вайсковыя структуры. Пасля зыходу нямецкіх войскаў, у час Польска-савецкай вайны ў 1920 годзе была ненадоўга занята бальшавікамі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам сельскай і гарадской гмін Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. 4 і 6 снежня 1932 года ў мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялян (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўрада, у падтрымку выступленняў сялян в. Баранава.
У 1939 годзе Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 мая 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала цэнтрам сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 21 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 29 снежня 1949 года статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1995 год у Індуры было 562 двары, на 1997 год — 552. У 2007 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 559 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 496, мяшчан-хрысціян і сялян 55, жабракоў 4 С. 412.; 1878 — 2426 чал., у тым ліку 2200 іўдзеяўIndura // S. 278.; 1897 — 2681 чал. XX стагоддзе: 1971 — 1549 чал.; 1995 — 1288 чал.Вольга Князева, Валерый Шаблюк. Індура // С. 486.; 1999 — 1525 чал. XXI стагоддзе: 2010 — 1360 чал.
Інфраструктура У Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У студзені 2019 года ў Індуры адкрылі музей лялькі. Больш за 300 экспанатаў розных эпох прадставілі ў музеі лялькі ў цэнтры культуры. Асобны стэнд прысвечаны традыцыйным лялькам-абярэгам, ёсць экзэмпляры, выкананыя ў стылістыцы канца XIX - пачатку XX стагоддзя, раздзел савецкіх цацак. Асобная экспазіцыя адведзена сучасным лялькам. Сярод экспанатаў і аксесуары: адзенне, каляскі, ложачкі, а таксама старыя фатаграфііblr.belta.by.
Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1815), вул. Рагачэўскага, 69 — Свята-Аляксандра-Неўская царква (1881) — Гарадзішча перыяду сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), на паўночна-заходняй ускраіне вёскі — Сядзіба Брацкая магіла (1944) — Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія Сінагога (XVIII—XIX стст.)
Вядомыя асобы Хаім Хайкл з Індуры (~1730—1787) — хасідскі рэбе, пісьменнік.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Здымкі на Radzima.org
Катэгорыя:Індурскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна