Bullfrog Productions (больш вядомая назва Bullfrog — жаба-бык) — англійская студыя, якая займалася распрацоўкай камп’ютарных гульняў. Была заснавана ў 1987 Пітэрам Малін і Ле Эдгарам. Кампанія стала вядомая пасля выхаду ў 1989 годзе гульні Populous.

Electronic Arts купіла студыю ў студзені 1995 года. Пітэр Малін, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта і кансультанта Electronic Arts да 1994, пасля набыцця большасці актываў студыі канчаткова пакінуў Bullfrog, каб заснаваць у 1997 новую кампанію Lionhead Studios.

Апошнія гульні пад лагатыпам Bullfrog былі выпушчаныя ў 2001. А ў 2004 годзе студыя была аб’яднаная з EA UK.

Гульні Fusion (1988) Populous (1989) Populous II (1991) Populous 3: The Beginning (1998) Flood (1990) Powermonger (1990) Syndicate (1993) Syndicate Wars (1996) Magic Carpet (1994) Magic Carpet 2 (1995) Theme Park (1994) Theme Hospital (1995) Hi-Octane (1995) Genewars (1996) Dungeon Keeper (1997) Dungeon Keeper: The Deeper Dungeons (1997) Dungeon Keeper 2 (1999) Sim Theme Park (1999) SimCoaster (2001) Aquarium (2001)

Спасылкі Гісторыя Bullfrog Production на GameSpy

Катэгорыя:Вытворцы відэагульняў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Асацыяцыя забаўляльнага праграмнага забеспячэння (ESA)