The Settlers II: Veni, Vidi, Vici (; ) — камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе, распрацаваная і выдадзеная нямецкай кампаніяй Blue Byte Software у 1996 годзе для MS-DOS і Macintosh. У 2007 годзе было выпушчана выданне гульні для партатыўнай гульнявой прыстаўкі Nintendo DS. Гульня паклала пачатак жанру эканамічнай стратэгіі нямецкай школы.
Шырокая вядомасць гульні прывяла да таго, што праз год пасля яе выпуску было створана «Залатое выданне», якое ўключала таксама рэдактар узроўняў, а па сканчэнні дзесяці гадоў, у 2006 годзе, выпушчана «юбілейнае» перавыданне «The Settlers II 10th Anniversary», таксама распрацаванае Blue Byte Software і выдадзенае Ubisoft. У адрозненні ад арыгінальнай гульні, якая была выканана ў двухмернай графіцы, «юбілейная» версія была створана з выкарыстаннем трохмернага графічнага рухавіка.
Гульнявы працэс «The Settlers II» выкананая ў жанры стратэгіі ў рэальным часе і мае шэраг характэрных для такіх гульняў асаблівасцей. «Пасяленцы», як і большасць «класічных» стратэгій рэальнага часу, ідуць па наступным шаблоне: збор рэсурсаў і будаўніцтва паселішча; стварэнне арміі і экспансія з мэтай захопу новых крыніц рэсурсаў; атака на праціўніка з мэтай перахопу доступу да рэсурсаў і/або знішчэння яго войска і лагера.
У гульні ёсць магчымасць праходзіць кампанію або гуляць у так званыя «сцэнары». Падтрымліваецца як аднакарыстальніцкая, так і шматкарыстальніцкая гульня.
Карта мясцовасці ўмоўна падзелена на шасцікутныя клеткі. З кожнай клеткі можна пракладваць дарогу на шэсць суседніх клетак. Чым больш вольнага месца вакол клеткі, тым большага памеру будынак можна на ёй пабудаваць. Для таго каб павялічыць межы паселішча, неабходна паставіць ля края лакацыі ваенны будынак, напрыклад, вартавую вежу, крэпасць або казарму. Як толькі ў будынку паселіцца першы салдат, вакол пабудовы пашырыцца тэрыторыя.
Кампанія Ніжэй прыведзена апісанне сюжэту кампаніі.
«Мы ідзём» () — навучальная місія. Персанаж пацярпеў караблекрушэнне з невялікай колькасцю людзей на незнаёмым востраве падчас шторму. Як толькі шторм сціхае, людзі ўзводзяць невялікі лагер. Гульцу неабходна ўладкаваць яго і даведацца пра сваё месцазнаходжанне, а таксама адшукаць шлях з гэтага вострава. Пасля даследавання вострава людзі знаходзяць дзіўную арку. Персанаж вырашае прайсці праз яе ў пошуках шляху дадому. «Першая сустрэча» () — прайшоўшы скрозь арку гулец трапляе на новы востраў; на ім ён знаходзіць рымляніна, які таксама выжыў падчас караблекрушэння. Пазней персанаж знаходзіць руіны ваенных будынкаў — вартаўнічай і дазорнай вежы, а затым і цэлы замак. Праз некалькі дзён персанаж знаходзіць паселішча зулусаў, якія пакланяюцца свайму ідалу. Персанаж мяркуе, што гэты ідал патрэбны, каб знайсці шлях дадому. Зулусы не хочуць паказваць свайго ідала і яго трэба захапіць, каб адкрыць далейшы шлях. «Праход» () — персанаж апынуўся на іншым востраве ў асяроддзі двух плямёнаў зулусаў. Зноў неабходна дабрацца да аркі. «У адкрытым моры» () — у гэтым раздзеле адкрываецца магчымасць будаваць порт і верф. Пасля бітвы з варожым лагерам адбудзецца пераход да наступнай місіі. Таксама можна перамагчы не вядучы баявых дзеянняў — нягледзячы на моцную армію, вораг мае мала камня. «У пустцы» () — у гэтым раздзеле гулец удзельнічае ў бітве з японскай арміяй. «Падзеленыя зямлі» () «Змяя» () — у гэтым раздзеле неабходна змагацца з плямёнамі вікінгаў. «Марскія маршруты» () «Шэры востраў» () «Апошнія вароты» ()
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Германіі Катэгорыя:Гульні Blue Byte Software Катэгорыя:Відэагульні 1996 года Катэгорыя:The Settlers Катэгорыя:Стратэгіі ў рэальным часе