Франсуа Марыяк (; , Бардо — , Парыж) — французскі пісьменнік. Адзін з самых буйных каталіцкіх пісьменнікаў XX стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі Скончыў універсітэт у Бардо (1905). Член Французскай акадэміі (з 1933).
Творчасць Дэбютаваў як паэт зборнікамі «Рукі, складзеныя для малітвы» (1909) і «Развітанне з юнацтвам» (1911). Першы раман «Дзіця пад цяжарам ланцугоў» (1913). У лепшых раманах «Пацалунак, дараваны пракажонаму» (1922), «Маці» (1923), «Пустыня кахання» (1925), «Тэрэза Дэскейру» (1927), «Клубок гадзюк» (1932), «Дарога ў нікуды» (1939) узняты маральна-рэлігійныя праблемы. Аўтар раманаў «Ягня» (1954), «Падлетак мінулага часу» (1969), аповесці «Мартышка» (1951), зборніка публіцыстычных артыкулаў «Чорны сшытак» (1943), нарысаў «Блакноты» (1952—70), п’ес, эстэтычных прац і інш. Яго проза адметная тлыбокім псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю, вастрынёй і драматызмам сюжэтаў.
На беларускую мову асобныя вершы Ф. Марыяка пераклала Ніна МацяшГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., асобныя раманы — Леанід Казыра.
Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1952). Узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Ганаровага легіёна (1958).
Беларускія пераклады Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк. Мн., 1985
Літаратура Лявонава Е. Марыяк // БЭ ў 18 тамах. Т.10. Мн., 2000, С. 160.
Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі