Герберт фон КараянНапісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8. Мн., 1999, С.62. (; , Зальцбург, Аўстра-Венгрыя — , Аніф, Аўстрыя) — аўстрыйскі дырыжор.

Вучыўся ў «Моцартэўме» у Зальцбургу і Венскай акадэміі музыкі і сцэнічнага мастацтва ў Ф. Шалька. Дэбютаваў у 1927 годзе. У 1941—1944 гадах кіраўнік Берлінскай дзяржаўнай капэлы. З 1947 года дырыжор (з 1949 года і дырэктар) Таварыства сяброў музыкі ў Вене. З 1955 года галоўны дырыжор Берлінскага філарманічнага аркестра, працаваў з ім на працягу 35 гадоў. Адначасова ў 1956—1964 гадах музыкальны кіраўнік Венскай дзяржаўнай оперы.

Буйнейшы сімфанічны і оперны дырыжор, выступаў у буйнейшых тэатрах свету. У інтэрпрэтацыях сімфанічнае і опернае музыкі дасягнуў выдатнага мастацкага ўзроўню. Здзейсніў шэраг значных оперных пастановак (у тым ліку «Барыс Гадуноў» Мусаргскага, 1965; «Містэрыя канца часу» К. Орфа, 1973). Пакінуў пасля сябе адну з самых шырокіх дыскаграфій.

Літаратура Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 62.

Спасылкі Сайт цэнтра Герберта фон Караяна Англамоўны сайт Герберта фон Караяна Osborne R. Herbert von Karajan. A Life in Music Northeastern University Press, Boston, 2000 Vaughan R. Herbert von Karajan. A Biographical Portrait W.W.Norton&Company, New York, London, 1986 Robinson P.E. Herbert von Karajan. The Maestro as Superstar iUniverse, Inc. New York, 2007 Ernst Haeusserman: Herbert von Karajan. Biographie. Goldmann, München 1983, ISBN 3-442-33100-5.

Катэгорыя:Дырыжоры Аўстрыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Вены Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зальцбургу Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Берліна Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»