Гербоўнік, Гэрбар (, ) — кніга, якая змяшчае ў сабе апісанне і выяву гербаў (дваранскіх родаў, бюргерскі родаў і асобных асоб, дзяржаў, гарадоў, мясцовасцяў, арганізацый і т.п.). Вывучае гербоўнік (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.
Гербоўнікі існавалі ўжо ў XIII ст. як турнірнай спіс і прыпадковай збор гербаў. З развіццём інстытута герольдаў пачынаецца складанне Гербоўніка пры дварах манархаў. У XV ст. ў заходнееўрапейскіх Гербоўніках з'яўляюцца гербы рыцарства Вялікага Княства Літоўскага — «Armorial Lyncenich» (Брусельскі), «Codex Bergshammar» (Стакгольмскі), «Armorial de la Toison d'Or» (Парыжскі) і інш.. Некалькі гербаў літоўскіх і рускіх князёў змяшчае хроніка Канстанцкага сабору Ульрыка Рыхенталя. Старэйшым польскім Гербоўнікам з XV ст. яўляецца «Insignorum clenodiorum Regis et Regni Poloniae descriptor» (Jan Dlugosz).
Цікавымі для беларускай гісторыі яўляюцца Гербоўнік Бартоша Папроцкага Гербоўнік Адама Бонецкага Гербоўнік Каспара Несецкага Гербоўнік Северіна Урускага Гербоўнік Тэадора Жыхлінскага Гербоўнік дваранскіх родаў Царства Польскага У Расійскай імперыі актуальнымі былі выдання Дваранскай радаводнай кнігі; Агульны гербоўнік дваранскіх родаў Расійскай імперыі быў заснаваны ўказам імператара Паўла I ад 20 студзеня 1797 г.. У 1992 г. было выпушчана рэпрынтнае выданне.
Гербы беларускай шляхты складаюцца у «Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego» В.Віюка-Каяловіча. Аднак, там невялікая частка гербаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Ніводзін Гербоўнік не яўляецца поўным зборам гербаў шляхты сваёй краіны. У Францыі была спроба складання поўнага Гербоўніка, таксама было спроба складання усіх гербаў у «Armorial General». Зараз толькі Іспанская Герольдыя займаецца рэгістрацыяй гербаў шляхціцаў усіх сучасных краін.
Гл. таксама Гербоўнік Віцебскага дваранства Спіс дваранскіх родаў Магілёўскай губерні
Літаратура «Беларуская энцыклапедыя», Мінск, 1997 г., Т.5 С.173.
Спасылкі Общий гербовник дворянских родов Российской империи — электронная версия на CD О знамённых гербовниках Белорусский гербовник Дурасов В. Гербовник Всероссийского дворянства Книги по родовой геральдике Klingspor, Carl Arvid von: Baltisches Wappenbuch. Wappen sämmtlicher, den Ritterschaften von Livland, Estland, Kurland und Oesel zugehöriger Adelsgeschlechter. Stockholm, 1882 Adelswappen im Estnischen Historischen Archiv Геральдика сегодня «Księga herbowa rodów polskich» Cz. 1, Juliusz Karol Ostrowski, Cz. 2 «Księga herbowa rodów polskich» Cz. 1, Juliusz Karol Ostrowski. Herbarz Adama Kromera Herbarz Kujawsko-Pomorski ALBUM POLSKI — Interaktywny Album Heraldyczny RP|Herby Miast Polskich Genealogia dynastyczna Dział HERBARZ Herby Szlachty Rzeczypospolitej — Andrzej Brzezina Winiarski Rycerstwo Polskie Podkarpacia — Władysław Pulnarowicz Herby Polskie M.Bielski, J.L.Herbult, W.O.Sz.Okolski Herby — rys.i opisy z herbarza Niesieckiego, wyd.Bobrowicza Spis nazwisk z herbarza Bonieckiego Dynamiczny Herbarz Rodzin Polskich «Poczet szlachty galicyjskiej i bukowińskiej» Związek Szlachty Polskiej, Herby członków Związku Szlachty Polskiej Elektroniczna wyszukiwarka herbów Tadeusza Gajla «Herbarz polski» Dokumenty Śląska Arnaud BUNEL «Héraldique européenne» J.B.Rietstap «Armoires General» J.Burke «Peerage and Baronetage» Johann Siebmacher «Wappenbuch», 1605
Катэгорыя:Гербоўнікі Катэгорыя:Генеалогія