Treyarch, Inc — амерыканская студыя па распрацоўцы камп’ютарных гульняў, даччыная кампанія буйнога амерыканскага выдаўца і распрацоўніка Activision. Заснаваная У 1996, стварае гульні для гульнявых прыставак і персанальных камп’ютараў. Першай прадукцыяй кампаніі стала гульня Nagano Hockey '98.

Кампанія Treyarch, Inc., была заснавана ў 1996 Пітэрам Акеманном і Донам Ликенессом. Была набыта Activision, Inc. у 2001. У 2005 штат працаўнікоў іншы даччынай кампаніі Activision - Gray Matter Interactive, быў зліцца з штатам супрацоўнікаў Treyarch.

Заснаваная ў 1996, Treyarch, студыя належыць Activision, з'яўляецца адным з найбольш вопытных распрацоўшчыкаў у галіне стварэння камп'ютарных гульняў. За ўвесь час існавання студыя выпусціла больш за 20 гульняў, многія з якіх сталі хітамі. У 2004, пасля завяршэння працы над гульнёй Call of Duty: United Offensive адбылося зліццё Treyarch і студыі Gray Matter Interactive, якая працавала над Return to Castle Wolfenstein.

Апошнія гульні, якія былі распрацаваны Treyarch: Call of Duty: World at War, Quantum of Solace і Spiderman: Web of Shadows і Call of Duty: Black Ops. Пасля выхаду Call of Duty: World at War студыя была цалкам сфакусаваная на распрацоўцы Call of Duty: Black Ops, ніякімі іншымі праектамі студыя больш не займалася.

Спіс партаваных гульняў Spider-Man (2000) Tony Hawk's Pro Skater Tony Hawk's Pro Skater 2

Спіс распрацаваных гульняў Nagano Hockey 1998 (1998) Die by the Sword (1998) Die by the Sword: Limb From Limb (1998) Triple Play 2000 (1999) Draconus: Cult of the Wyrm (2000) Max Steel (2000) Triple Play 2001 (2000) NHL 2K2 (2001) Triple Play Baseball (2001) Kelly Slater's Pro Surfer (2002) Minority Report: Everybody Runs (2002) Spider-man (2002) NHL 2K2 (2002) Spider-Man 2 (2004) Call of Duty: United Offensive (2004) Call of Duty 2: Big Red One (2005) Ultimate Spider-Man(2005) Call of Duty 3(2006) Spider-Man 3 (2007) (толькі версіі для Xbox 360, ПК і PS3) Spider-Man: Web of Shadows (2008) James Bond 007: Quantum of Solace (2008) Call of Duty: World at War (2008) Call of Duty: Black Ops (2010)

Эксклюзіўны дагавор з Microsoft

14 чэрвеня 2010 было абвешчана, што кампаніі Microsoft і Activision падпісалі дагавор, паводле якога ўсе дапаўненні, якія выпускаюцца для гульняў серыі Call of Duty і распрацоўваюцца студыяй Treyarch, спачатку будуць выходзіць эксклюзіўна для кансолі Xbox 360, а толькі праз нейкі час для астатніх платформаў. Тэрмін дзеяння падпісанай дамовы - 3 гады .

Спасылкі http://www.treyarch.com Treyarch, афіцыйны сайт

Катэгорыя:Вытворцы відэагульняў ЗША Катэгорыя:Кампаніі ЗША