Падкаморы ( ад , ) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Літаральна намеснік каморыя — у польскай мове, кіраўніка гаспадаркай двара князя — каморы. Было два ўрады: выбарны падкаморы земскі і падкаморы дворскі.
Падкаморы земскі — галоўны межавы суддзя павета, які займаўся пытаннямі размежавання ўладанняў (па спрэчках аб межах маёнткаў). Ураднік земскага шляхецкага суда, які абіраўся са шляхты. Падкаморы дворскі — уваходзіў у кола асоб, якія адказвалі за побыт і бяспеку першай асобы дзяржавы.
І першы, і другі ўрад былі даволі прыбытковыя і прэстыжныя. Сярод падкаморых былі Сабескія і Храпавіцкія.
З’явіўся ў XIV ст., быў абаронцам бедных удоў і сірот дваранства, удзельнічаў у Земскім судзе (толькі ў Вялікай Польшчы на рубяжы XV—XVI ст.). Падкаморы надворны — ураднікам двара, адказны за рэзідэнцыю манарха. Кіраваў слугамі пры двары, і дваранамі прызначанымі для абслугоўвання караля. У прыдворнай іерархіі быў пасля маршалка надворнага. Дапамагаў каралю падчас сесіі Сейма, у судзе, падчас падарожжаў і падчас ваенных дзеянняў. У Рэчы Паспалітай існавалі два надворных падкаморыя (Каронны і Літоўскі), сярод надворных падкаморых у розныя часы былі Рыгор Хадкевіч і Януш Радзівіл. У 1763 годзе падчас судовых рэформаў Кацярыны II, урад падкаморыя адноўлены, яе займалі дваране — сінонім з нямецкай мовы «камергер».
Літаратура Учебник Московского Государственного Университета, Том I (Чехия, Польша, Болгария) «Этимологический русскоязычный словарь», Макс Фасмер (изд. пер. О. Н. Трубачёв), г. Москва, 1964—1973 гг. (т. 1-4); «Новый толково-словообразовательный словарь русского языка», Т. Ф. Ефремова, изд. «Русский язык», г. Москва, 2000 г.
Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы