Эўклідыс да Ку́нья (; , г. Кантагалу, Бразілія — ) — бразільскі пісьменнік. Член Бразільскай акадэміі літаратуры (з 1903).
Па адукацыі ваенны інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі.
Кніга «Сертаны» (1902) — спалучэнне навуковага даследавання, публіцыстыкі з дакументальным апавяданнем пра задушэнне сялянскага паўстання 1896-97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зборнікаў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў бразільскай і лацінаамерыканскай літаратуры.
Спасылкі
Біяграфія
Катэгорыя:Пісьменнікі Бразіліі Катэгорыя:Паэты Бразіліі
Катэгорыя:Партугаламоўныя пісьменнікі