Іаан Дунс Скот (), каля 1266, Дунс, каля г. Берык-апон-Туід, Шатландыя — , Кёльн) — сярэдневяковы тэолаг, філосаф. Заснавальнік новай францысканскай школы.
Вучыўся і выкладаў у Оксфардзе, Парыжы, Кёльне. Яго вучэнне (скатызм) процістаяла дамініканскай схаластыцы — тамізму. Імкнуўся аддзяліць філасофію ад тэалогіі, розум ад веры, даказваў немагчымасць рацыяналістычнага абгрунтавання тэалагічных ідэй стварэння з нічога. Адно з цэнтральных палажэнняў яго вучэння — свабода волі. Сцвярджаў першынство волі над інтэлектам. У пазнанні лічыў галоўнай пачуццёвую інтуіцыю, на аснове якой інтэлект стварае індывідуальныя вобраз рэчы, у працэсе абстракцыі ўтвараецца агульнае паняцце.
Катэгорыя:Лацінскія філосафы Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Філосафы XIV стагоддзя Катэгорыя:Багасловы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Схаласты Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1260-я гады