Франк-Вальтэр Штайнмаер (; , ) — нямецкі палітык, віцэ-канцлер Германіі (2007—2009), міністр замежных спраў Германіі (2005—2009, 2013—2017). Член СДПГ з 1975 года.
12 лютага 2017 выйграў прэзідэнцкія выбары ў Германіі.
З 19 сакавіка 2017 года з’яўляецца прэзідэнтам Германіі.
Прыватнае жыццё Штайнмаер жанаты. Яго жонка — суддзя ў галіне адміністрацыйнага права — Эльке Бюдэнбендэр. У іх ёсць сумесная дачка, якая нарадзілася ў 1994 годзе. Штайнмаер з жонкай жыве ў Берліне, у раёне Цэлендорф.
У яго таксама ёсць брат, які, як і бацькі Штайнмаера, жывуць у Дэтмальдзе.
У 2010 годзе ён стаў донарам для сваёй жонкі, якой зрабілі трансплантацыю ныркіhttps://web.archive.org/web/20101027054246/http://www.tagesschau.de/inland/steinmeier670.html. Менавіта па гэтаму некаторы час ён не займаўся палітычнай дзейнасцю.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Германіі Катэгорыя:Прэзідэнты Германіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Германіі Катэгорыя:Старшыні АБСЕ Катэгорыя:Віцэ-канцлеры Германіі