Серакаратня́нка, Серакаротня — рака ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 356 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Асноўныя прытокі Праваруч: Зелянуха. Леваруч: Песачанка.
Агульныя звесткі Выцякае з Дзевінскага возера (у некаторых даведніках за пачатак ракі прымаюцца сутокі рэчак Добрынка і Зерамнянка за 1 км на ўсход ад вёскі Добрына, дзе яна вядомая пад назвай Серакаротня). Цячэ праз возера Серакаротня. Вусце за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Шылы.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Прытокі Лучосы