ААТ «Мі́нскі тра́ктарны заво́д» (ААТ «МТЗ») — беларускі трактарны завод. Уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце (8-10 % сусветнага рынку колавых трактароў).
Гісторыя Завод быў заснаваны 29 мая 1946 года. Будаўніцтва трактарнага завода пачата ў 1946 г. Першая прадукцыя (пускавы рухавік ПД-10) атрымана ў 1948 годзе. Першы колавы трактар «Беларусь» МТЗ-2 сышоў з канвеера 14 кастрычніка 1953 года. 3 1963 года выпускаўся трактар МТЗ-50. У 1974 годзе асвоена серыйная вытворчасць трактара МТЗ-80 (з’яўляецца базавай мадэллю ўніфікаваных трактароў рознага прызначэння). У 1986 годзе пачата вытворчасць трактара МТЗ-102. У 1976 годзе заводу прысвоена імя У. І. Леніна. У 1973 годзе завод стаў галаўным прадпрыемствам вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод імя У. I. Леніна».
У 1971 годзе ў гонар 25-годдзя завода на п’едэстале каля цэнтральнай прахадной трактарнага завода ўстаноўлены першы трактар «Беларусь» МТЗ-102. У 1980 годзе ўгонар 40-годдзя завода на п’едэстале каля цэнтральнай прахадной трактарнага завода ўстаноўлены трактар «Беларусь» МТЗ-102.
У савецкія часы пры заводзе дзейнічалі навукова-даследчы цэнтр, філіял Інстытута павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР, машынабудаўнічы тэхнікум, тэхнічнае вучылішча металістаў.
За сваю гісторыю завод зрабіў больш як 3 млн трактароў. У 2016 годзе на ім працавалі больш за 17 тысяч чалавек.
У 2020 годзе МТЗ стаў адзін з цэнтраў усебеларускіх стачак, якія былі выкліканы пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту праваахоўных органаў супраць пратэстоўцаў.
У 2022 годзе санкцыі супраць завода ўвялі Канада і Украіна.
Дырэктары Маісей Рэшэцян (1946—1948) Віктар Паўлавіч Суслаў (1948—1951) Аляксандр Міхайлавіч Тарасаў (1951—1958) Барыс Гардзеевіч Сівак (1958—1965) Мікалай Мікітавіч Слюнькоў (1965—1972) Пётр Іванавіч Байкоў (1972—1982) Іван Іванавіч Куляшоў (1982—1993) Міхаіл Васільевіч Лявонаў (1995—2002) Аляксандр Аляксеевіч Пухавы (2002—2012) Уладзімір Фёдаравіч Валчок (2012—2014) Фёдар Аляксандравіч Дамаценка (жнівень 2014—2019) Віталь Міхайлавіч Воўк (2019—2024) Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. // БелТА Сяргей Анатольевіч Аўраменка (26 верасня 2024 — 19 лістапада 2025). Тарас Андрэевіч Мурог (з 20 лістапада 2025).
Узнагароды Завод узнагароджаны ордэнам Леніна (1966 г.) і ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977 г.).
Трактары «Беларусь» былі адзначаны на міжнародных выстаўках і кірмашах: у Бруселі (1958 г., «Грап-пры» трактару ТДТ-60), Будапешце (1964 г., бронзавы медаль трактару МТЗ-50; 1970 г., сярэбраны медаль трактару МТЗ-52 «Супер»; залатыя медалі трактарам МТЗ-80/82 у 1973 г., МТЗ-80 у 1975 г.), Лейпцыгу (залатыя медалі трактарам МТЗ-52 у 1966 г., МТЗ-82 у 1974 г.), Маскве (1966 г. залаты медаль трактару МТЗ-52), Плоўдзіве (1968 г., залаты медаль трактару МТЗ-52). Маркклебергу (1972 г., 1973 г., залатыя медалі трактарам МТЗ-52Н, МТЗ-80; 1974 г., МТЗ-80). Экспартаваліся ў 78 краін, у т. л. у краіны — члсны СЭУ, ЗША, Вялікабрытанію, Францыю, Канаду.
Прадукцыя
ААТ «Мінскі трактарны завод» распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць (Елабугскі аўтамабільны завод, АТАТ «САРЭКС»), аказвае сервіснае абслугоўванне. Большасць мадэляў трактароў абсталяваныя дызельнымі рухавікамі вытворчасці Мінскага маторнага завода. Больш як палова прадукцыі МТЗ экспартуецца прыкладна ў 60 краін свету.
У 2020 годзе 5 мадэляў трактараў МТЗ (BELARUS-952.7, 923.7, 1025.7, 1220.7 и 1221.7 з рухавікамі Caterpillar) прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні для выхаду на рынак Еўрапейскага саюза.
«МТЗ-Холдынг» З 1 жніўня 2014 года Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі трактарны завод» ёсць кіруючай кампаніяй холдынгу «МТЗ-Холдынг». Акрамя самога ААТ «МТЗ», у структуру холдынгу ўваходзяць яшчэ 14 адкрытых акцыянерных таварыстваў: Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў Віцебскі завод трактарных запасных частак Мінскі завод шасцярон Лепельскі электрамеханічны завод Смаргонскі агрэгатны завод Хойніцкі завод гідраапаратуры Нараўлянскі завод гідраапаратуры Мазырскі машынабудаўнічы завод Аршанскі інструментальны завод Віцебскі станкабудаўнічы завод «Вістан» Гомельскі завод станкоў і вузлоў СтанкаГомель Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт»
Цікавыя факты Пляцоўка каля МТЗ неафіцыйна называецца «Прызаводскай плошчай» на сайце завода. Звычайна яе ўзгадваюць у сувязі з правядзеннем на ёй святочных і ўрачыстых мерапрыемстваў. 29 мая 2026 г. на Прызаводскай плошчы прайшло святкаванне 80-годдзя МТЗМинский тракторный завод празднует 80-летие // Сайт МТЗ, 29.05.2026.
Гл. таксама Трактар Беларус ШУ-356
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны партал РУП «Мінскі трактарны завод» Расход паліва трактароў МТЗ
Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Трактарабудаўнічыя прадпрыемствы Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:1946 год у Мінску Катэгорыя:Трактарабудаўнічыя кампаніі