Святаслаў Шаўчук (, 5 мая 1970 г. нар. у г. Стрый) — вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі, прадстаяцель Украінскай грэка-каталіцкай царквы (УГКЦ) з 25 сакавіка 2011 года.
Біяграфія Святаслаў Шаўчук нарадзіўся 5 мая 1970 года ў горадзе Стрый Львоўскай вобласці. Як выпускнік мэдвучэльні, два гады адслужыў фельчарам у асобным батальёне аэрадромнага абслугоўвання (ОБАТО) Луганскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча штурманаў ім. Пралетарыяту Данбаса. У 1991—1992 гадах навучаўся ў Цэнтры філасофска-багаслоўскага адукацыі «Дон Боско» ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна). З 1992 па 1994 год праходзіў навучанне ў Львоўскай семінарыі. 26 чэрвеня 1994 г. высвечаны ў святары кардыналам Міраславам Іванам Любачівскім. Пасля пасвячэння вучыўся ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага (Angelicum), атрымаў доктарскую ступень у галіне багаслоўскай антрапалогіі і маральнага багаслоўя візантыйскай традыцыі. Пасля заканчэння навучання вярнуўся ў Львоў, дзе працаваў спачатку прэфектам, а затым віцэ-рэктарам Львоўскай грэка-каталіцкай семінарыі. З 2002 па 2005 год выконваў абавязкі асабістага сакратара кардынала Любаміра Гузара, і кіраваў Патрыяршай курыяй ў Львове. 14 студзеня 2009 г. Папа Бенедыкт XVI прызначыў Святаслава Шаўчука дапаможным біскупам епархіі Пакровы Прасвятой Багародзіцы ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) і тытулярным біскупам «Castra di Galba». Пасвечаны (хіратанія) ў біскупы 7 красавіка 2009 г. ў саборы Святога Юра ў Львове. Галоўным консекрантам быў архібіскуп Ігар Возьняк. 10 Красавік 2010 Святаслаў Шаўчук быў прызначаны апостальскім адміністратарам епархіі Пакровы Прасвятой Багародзіцы.
23 сакавіка 2011 года абраны Вярхоўным архіепіскапам Кіеўскім і Галіцкім на сінодзе Украінскай грэка-каталіцкай царквы, які адбыўся ў сувязі з адстаўкай з пасады Вярхоўнага архібіскупа Любаміра ГузараИнтерфакс-Религия. Лидером украинских униатов стал администратор епархии в Буэнос-Айресе — источник. 25 сакавіка 2011 г. Папа Бенедыкт XVI зацвердзіў Святаслава Шаўчука на пасадзе верхавога архібіскупаБенедикт XVI одобрил выбор главы УГКЦ. 27 сакавіка 2011 г. на інтранізацыі новага Патрыярха УГКЦ ў Кіеве (сярод запрошаных) быў і архімандрыт Сяргей Гаек Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Глядзець таксама Украінская Грэка-Каталіцкая Царква Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Спасылкі Інтранізацыя новага Першаярарха УГКЦ ; Sviatoslav Shevchuk Shevchuk, Sviatoslav на сайте gcatholic.com; http://www.ugcc.org.ua/38.0.html ; Новим Главою УГКЦ став єпископ Святослав (Шевчук) ; В УНИАН глава УГКЦ Блаженнейший Святослав дал свою первую пресс-конференцию. Афіцыйная старонка Святаслава (Шаўчука) у Facebook Афіцыйная старонка Святаслава (Шаўчука) у У Кантакце
Катэгорыя:Біскупы УГКЦ Катэгорыя:Постаці ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Постаці ўкраінскага ўсходняга каталіцызму Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Украіны