Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Круцілавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Данілавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета перададзена вёска ВедравічыРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 21 красавіка 1977 года частка сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Еленка, Карыца 2, Касцюкі, Навасады і Стараельня) увайшла ў склад новаўтворанага Лезнявіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лезнявіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Барышына,Еленка, Зарой, Карыца 2, Касцюкі, Кузьмічы, Лапушна, Лезнявічы, Навасады, Стараельня, Уланаўшчына і Чудоўшчына). 16 ліпеня 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Круцілавічы. 13 ліпеня 2007 года сельсавета да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таркачоўскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Ахонава, Боцкавічы, Брычыцы, Бубны, Бярозаўка, Дзяракі, Дубатоўка, Клішавічы, Ліжэйкі, Марозавічы, Навасёлкі, Панікарты, Паўсаты, Рыбакі, Сінявічы, Таркачы, Хрольчыцы, Юзафіны, Яцукі).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2262 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 84,7 % — беларусы, 11,6 % — палякі, 3,3 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 1757 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе