Арэхава-Зуева () — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, за 89 км на ўсход ад Масквы, на рацэ Клязьма. Вузел чыгуначных ліній Масква — Ніжні Ноўгарад і Аляксандраў — Кураўская. Насельніцтва 121,1 тыс. чалавек (2010). Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1970).
Гісторыя
thumb|left|Стары адміністрацыйны будынак Арэхава-Зуева ўтварылася ў выніку зліцця ў 1917 годзе вёсак Арэхава, Зуева (найстарэйшая, вядомая з XIII стагоддзя (першае згадванне ў 1209 — Валочак Зуеў) і пасёлка Мікольскае, а таксама фабрычнага пасёлка Дуброўка.
Арэхава-Зуева — адзін з найстарэйшых у Расіі цэнтраў тэкстыльнай прамысловасці, якая развіта ў Арэхава яшчэ з XVIII стагоддзя (з пачатку дзейнасці прадпрымальнікаў Марозавых). У 1862 годзе праз Арэхава быў адкрыты рух на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад. У 1890 годзе ў Арэхава налічвалася 17 фабрык, на якіх працавала больш за 30 тыс. рабочых.
Арэхава-Зуева — цэнтр страйкавага руху XIX — пачатку XX стагоддзяў. (у 1885 адбылася Марозаўская стачка, адна з найбуйнейшых у Расіі); арэхава-зуеўскія рабочыя ўдзельнічалі ў рэвалюцыйным руху 1905—1907 гадоў. З 1901 года ў Арэхава існаваў раённы камітэт РСДРП (узначалены Іванам Бабуліным).
У 1904 годзе пад кіраўніцтвам Л. Б. Красіна пабудавана электрастанцыя, электрыфікаваныя мануфактуры і гарадская гаспадарка. У 1916 годзе пачалі вырабляць першыя дыэлектрычныя пліты на заводзе «Карбален». 17 жніўня 1917 года горад атрымаў сучасную назву і статус.
З 1943 года ў эвакуацыя знаходзіўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатр, які да гэтага размяшчаўся ў Свярдлоўску і Уральску.
У 1943 годзе праз горад пракладзена Вялікае кольца МЧ, у 1960-х гадах пабудавана сартавальная станцыя.
Колькасць жыхароў: 1926 — 62,8 тыс.; 1939 — 99 тыс.; 1974—125 тыс.; 1993—135 тыс.; 2000—125 тыс.; 2005—122,2 тыс.
Насельніцтва
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (23 снежня 1970) — за вялікія поспехі, дасягнутыя рабочымі горада ў выкананні заданняў пяцігадовага плана, і адзначаючы рэвалюцыйныя заслугі арэхава-зуеўскіх рабочых.
Герб і сцяг горада з’яўляюцца галоснымі.
Культура, адукацыя Арэхава-Зуеўскі філіял «Расійскі Новы Універсітэт» (г. Масква) Маскоўскі дзяржаўны абласны гуманітарны інстытут Класічны каледж мастацка-эстэтычнай адукацыі і дызайну Філіял Расійскага завочнага інстытута тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці Філіял Інстытута эканомікі і прадпрымальніцтва (г. Масква) Філіял інстытута «Мірбіс» Прамыслова-эканамічны каледж (былы Арэхава-Зуеўскі тэкстыльны тэхнікум), індустрыяльна-педагагічны і медыцынскі каледжы, індустрыяльны тэхнікум, педагагічнае і гандлёвае вучылішча. Філіял Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва
Гісторыка-краязнаўчы музей, драматычны тэатр, два кінатэатры («Радзіма», «Люксор», «ДК Карбален»), шэсць клубаў і дамоў культуры, дзіцячы цэнтр «Крыніца», школа мастацтваў, спартыўная школа, тры стадыёны, палац спорту «Усход».
Да 1994 года ў г. Арэхава-Зуева было 27 бібліятэк (разам з філіяламі): Цэнтральная Дзяржаўная гарадская Бібліятэка імя Горкага і 4 яе філіялы, Раённая Бібліятэка, Тэхнічная Бібліятэка, Цэнтральная Прафсаюзная Бібліятэка і 9 гарадскіх, 8 фабрычных і яе філіялаў; таксама меліся бібліятэкі на буйных гарадскіх прадпрыемствах.
На 2009 год у г. Арэхава-Зуева засталіся 3 бібліятэкі: Цэнтральная Дзяржаўная Гарадская Бібліятэка і два яе філіяла: дзіцячая і дарослая агульнаадукацыйныя бібліятэкі.
Эканоміка thumb|ТЗЦ «Аквілон» У 2003 г. на вул. Бабуліна быў адкрыты ГК «Арэхаўскі». У 2004 годзе ў недабудаваным будынку Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на вуліцы Леніна ўзведзены ТЗЦ «Аквілон», у якім размясціліся «Макдональдс», кінатэатр «Люксор», рэстаран японскай кухні, супермаркеты буйных гандлёвых сетак («Скрыжаванне», «Пяцёрачка», «Дзіксі»), супермаркеты электронікі і крамы адзення. Акрамя таго, у былых цэхах фабрыкі размясціўся комплекс «Арэх».
У 2007 годзе на вуліцы Фліера адкрыты ГЗЦ «Капітолій» з кінатэатрам «КараФільм», які быў пазней зачынены, і супермаркетам «Рамстор», у снежні 2008 года перапрададзены.
У горадзе дзейнічае гасцініца «ЛіАЗ», гасцінічныя комплексы «Цэнтральны» і «Арэтэкс», санаторый-прафілакторый «Дубравушка».
Прамысловасць Раней горад з’яўляўся найважнейшым прамысловым цэнтрам Маскоўскай вобласці. Асноўнымі прадпрыемствамі былі Арэхаўскі баваўняны камбінат і шаўковаткацкая фабрыка. На месцы Марозаўскіх фабрык функцыянуюць розныя гандлёвыя цэнтры (2000-я гг.).
Дзейнічаюць: ААТ «Карбален» — вырабы з палімерных матэрыялаў і сінтэтычнай смалы для электратэхнічнай, аўтамабільнай прамысловасці, металургіі ААТ «Шкломаш» — абсталяванне шкляной прамысловасці, шклопакеты і фасадныя канструкцыі, аконныя блокі і дзверы электрацягнікоў ЦЭЦ (ЦЭЦ-6 Мосэнерга) (1930) устаноўленай электрычнай магутнасці 24 МВт, са сярэднегадавой выпрацоўкай электраэнергіі каля 35 млн кВт·г/год, і сярэднегадавой аддачай цеплаэнергіі 180 тыс. Гкал/год. ААТ «Група кампаній» «Арэтэкс» — баваўняныя ніткі, пража, тканіны, штучнае футра, трыкатаж ГАА «Глас Дэкор» — найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па дэкарыраванні шклотары Завод «Рэспіратар» — выпуск кіслародна-дыхальных прылад і апаратаў двайнога прызначэння Навукова-вытворчае прадпрыемства «Камп» — выпуск кіслароднае-дыхальнага абсталявання Завод кампаніі «Акза-Нобель Лакафарба» — выпуск парашковых фарбаў
Транспарт
Чыгуначны thumb|Станцыя Арэхава-Зуева Горад размешчаны на Вялікім кольцы Маскоўскай чыгункі і «новым» напрамку Транссібірскай магістралі.
У межах горада размешчаны платформа «Крутое» і станцыя «Арэхава-Зуева» (адна з найбуйнейшых вузлавых сартавальных станцый, размешчана лакаматыўнае дэпо). Прамы рух электрацягнікоў у гарады Маскоўска-Уладзімірскага ўчастка, а таксама кальцавы рух ад Аляксандрава да Кураўскай.
Час руху электрацягніка да платформы «Серп і Молат» (перасадка на станцыі метро «Рымская» і «Плошча Ільіча» у Маскве) складае прыкладна 1 гадзіна 40 хвілін.
Аўтамабільны Праз горад праходзіць Вялікае Маскоўскае аўтамабільнае кольца (А108) (5 км выхад на федэральную дарогу М7 «Волга»), і за 13 км ад горада рэгіянальная дарога «Насавіхінская шаша».
Аўтобусная паведамленне з Масквой ажыццяўляецца аўтобусам 391 «Лікіна-Дулёва — Арэхава-Зуева — Масква (метро Партызанская (Ізмайлаўскі парк))». Час у дарозе — 2 гадзіны Расклад маршруту 391
Аўтобусны рух ажыццяўляе аўтакалона 1793 ДУП МА «Мастрансаўта».
Энергатранспарт За 2 км ад горада праходзіць магістраль з адной 220кВ і 2 × 500кВ ЛЭП (Трубіна — Уладзімір і Нагінск — Уладзімір) Адгалінаванне ад вялікага маскоўскага кальцавога газаправода забяспечвае горад прыродным газам.
Пабрацімы Мадана, Латвія Наваполацк, Беларусь Патсдам, Германія
Тэлебачанне і радыё Тэлеканалы 1 канал «Першы канал» (Астанкіна 40кВт) 3 канал ТВЦ / «3-й канал» (Астанкіна 40кВт) 8 канал НТВ (Астанкіна 40кВт) 11 канал «Расія-1» (Астанкіна 60кВт) 21 канал «Першы канал» (Боціна 20кВт) 26 канал «Расія-1» (Боціна 20кВт) 31 канал «Дамашні» (Астанкіна 20кВт) 33 канал «Расія-Культура» (Астанкіна 20кВт) 39 канал СТС (ЭТУС 0,5 кВт) 41 канал «Падмаскоўе / ТБ — Арэхава-Зуева» (ЭТУС 0,1 кВт) Радыё 91,4 Аўтарадыё (Боціна 1 кВт) 92,2 Радыё Кукуруза (Аўсюніна 1 кВт) 92,6 Аўтарадыё (ЭТУС 0,1 кВт) 93,0 Міліцэйская хваля (Урыцкага, 51А 0,1 кВт) 93,4 Love-radio (Урыцкага, 51А 0,1 кВт) 99,3 Рускае радыё (ЭТУС 0,1 кВт) 99,9 Проста радыё (Аўсюніна 0,5 кВт) 102,1 Радыё Расіі (ЭТУС 0,07 кВт) 107,3 Дарожнае радыё (Петушкі 250 Вт)
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Віктар Іванавіч Сухарукаў Барыс Аляксандравіч Багатаў (1938—2005) — спецыяліст у галіне мадэлявання і аптымізацыі працэсаў горнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1979). Ніна Ціханаўна Фральцова (нар. 1944) — беларускі журналіст, кіназнавец. Доктар філалагічных навук (2003), кандыдат мастацтвазнаўства (1974), прафесар (2005).
Літаратура
Гарады Падмаскоўя. Кн. 2. — М.: Маскоўскі рабочы, 1980. — 608 с., Іл. — 35 000 экз.
Спасылкі
http://heraldicum.ru/russia/subjects/towns/orehovo.htm Гісторыя
Катэгорыя:Гарады Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1917 годзе