Франсуа дэ Ларошфуко (; , Парыж — ) — французскі пісьменнік.

Дэбютаваў у 1659. Аўтар «Мемуараў» (1662, поўнае выд. 1817) і зборніка афарызмаў «Разважанні, або Маральныя сентэнцыі і максімы» (1665), у якіх назіранні за жыццём і псіхалогіяй чалавека злучаюцца з глыбокім філасофскім абагульненнем, крытыкай палітыкі і побыту арыстакратычных колаў. Майстар афарыстычнага стылю, які вылучаецца надзвычайнай трапнасцю і дасціпнасцю.

Беларускія пераклады Максімы / пер. А. Асташонак // Далягляды, 1983. Мн., 1983.

Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі