Ту́ла () — горад у Расіi, цэнтр Тульскай вобласці, гарадской акругі горад Тула. Тула размешчана на поўначы Сярэднярускага ўзвышша на беразе ракі Упы за 193 км на поўдзень ад Масквы. Працягласць горада з поўначы на поўдзень — 30 км, з захаду на ўсход — 25 км. Горад-Герой (з 1976 года).

Назва Назва горада Тула ад назвы ракі Тула (> Тулка, ТуліцаГ. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 84.), на ўтоку якой у раку Упа паўстала паселішча.

Назва Тула балцкага паходжання. Корань Tul- у літоўскай рачной назве Tulė, у латышскіх Tuleja, TulijaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 349.Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 34..

Гісторыя Тула ўпершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе XVI стагоддзя пад 1146 годам. Уваходзіла ў Разанскае княства, з 1503 года ў Маскоўскай дзяржаве. У 16-17 стст. важны ўмацаваны пункт на паўднёвай ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 годзе вытрымала аблогу войскаў крымскага хана Даўлет-Гірэя I. У 1607 годзе ў Тульскім крамлі абараняліся паўсталыя сяляне на чале з І. І. Балотнікавым.

У 17 ст. становіцца цэнтрам жалезаробчай прамысловасці на базе мясцовых жалезных руд. У 1712 годзе па ўказе Пятра I у Туле быў заснаваны дзяржаўны зброевы завод. З 1796 года Тула — цэнтр Тульскай губерні. У 19 ст. у Туле развіваюцца вытворчасць зброі і металаапрацоўка, выраб самавараў і гармонікаў, саматужныя металічныя промыслы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку — снежні 1941 года часці Чырвонай арміі абаранялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Насельніцтва

Адукацыя і культура Тульскі дзяржаўны ўніверсітэт Транспарт Тульскі трамвай

Вядомыя асобы Іна Васілеўна Антонава (нар. 1952) — беларускі палітык. Юрый Рыгоравіч Арэхаў — савецкі скульптар. Барыс Адамавіч Булат (1912—1984) — Герой Савецкага Саюза. Эдуард Міхайлавіч Загарульскі (нар. 1928) — беларускі гісторык, археолаг. Павел Паўлавіч Палубаяраў (1901—1984) — маршал, Герой Савецкага Саюза. Валерый Уладзіміравіч Палякоў — расійскі касманаўт. Усевалад Васілевіч Санаеў (1912—1996) — савецкі кінаакцёр. Іван Пятровіч Сахараў (1807—1863) — рускі этнограф, фалькларыст, краязнавец і палеограф. Пётр Пятровіч Сушкін (1868—1928) — рускі і савецкі вучоны, заолаг і палеантолаг, акадэмік Акадэміі наук СССР. Леанід Пятровіч Татарынаў (1926—2011) — заолаг, палеантолаг, акадэмік Расійскай акадэміі навук. Ціхан (Шарапаў) (1886—1937) — праваслаўны рэлігійны дзеяч, епіскап.

Крыніцы

Літаратура

Тула