Сад Цюільры () — сад у цэнтры Парыжа, у 1-й акрузе, займае тэрыторыю паміж плошчай Згоды, вуліцай Рывалі, Луўрам і Сенай; займае 25,5 га пры даўжыні 920 м і шырыні 325 м. Калісьці тут знаходзіўся палац Цюільры, а цяпер — найзначнейшы і найстарэйшы сад «а ля франсэ» — французскі парк. thumb|злева|Скульптура «Кароль вярхом на Пегасе» ў садзе Цюільры.

Гісторыя У XV ст. на гэтым месцы была ўскраіна горада за сценамі Луўрскай крэпасці — з публічнай звалкай і здабычай гліны для вытворчасці чарапіцы (фр. tuile, «цюіль»), — адсюль і назва Цюільры.

Першы парк пачалі разбіваць у 1564 годзе паводле загаду каралевы Кацярыны Медычы, якая захацела новы палац — Цюільры — і сад для прагулак. Таму парк быў у італьянскім стылі: 6 алей у даўжыню сада і 8 — у яго шырыню. Праз 110 гадоў, у 1664 годзе, Кальбер загадаў перапланаваць парк, даручыўшы гэта Лянотру.

Літаратура Bresc-Bautier (Geneviève), Caget (Denis), Jacquin (Emmanuel), Jardins du Carrousel et des Tuileries, Réunion des musées nationaux, 1996.

Спасылкі

Катэгорыя:Сады і паркі Парыжа Катэгорыя:1564 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1564 годзе Катэгорыя:1664 год у Еўропе