Палац Браньяр (), раней насіў назву Біржавога палаца, — акружаны перыстылем у карынфскімі стылі будынак пабудовы 1807—1825 гадоў, дзе знаходзілася Парыжская фондавая біржа. thumb|злева|Палац Браньяр унутры

Размешчаны ў квартале Віўен 2-й акругі Парыжа. Названы у гонар архітэктара Аляксандра Тэадора Браньяра (Alexandre Théodore Brongniart), які пачаў будаўніцтва палаца у 1807 на месцы былога кляштара (couvent des Filles de Saint Thomas), але не скончыў — Браньяр памёр 6 чэрвеня 1813 года. Далей будаўніцтвам займаўся Элуа Лабар (Éloi Labarre), які завяршыў палац у лістападзе 1825 г. Столь палаца распісана мастаком Аляксандрам Абель-дэ-Піяжолем. Фірма, якая валодае фондавай біржай, «Euronext» цалкам камп'ютэрызавала працу біржы і выкарыстоўвае вызваленыя залы палаца для правядзення канферэнцый, семінараў і дзелавых сустрэч.

Глядзіце таксама Парыжская фондавая біржа Спіс парыжскіх палацаў

Спасылкі

Фотаздымкі Палаца Браньяр

Катэгорыя:Палацы Парыжа Катэгорыя:II акруга Парыжа Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў стылі класіцызм Катэгорыя:1825 год у Францыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1825 годзе Браньяр