Андрэй Чухлей (нар. , , СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013).
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай ДЮСШ «Арбіта», у маладосці гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды» і мінскае «Дынама-Юні». З 2005 года выступаў за мінскае «Дынама», у сезоне 2007 замацаваўся ў аснове дынамаўцаў.
У студзені 2011 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал», які на той час выступаў у ФНЛ. Аднак трывала выступаў за уральцаў толькі ў сезоне 2011/2012. У далейшым значную частку матчаў прапускаў з-за траўм. Тым не менш, застаўся ў камандзе, якая улетку 2013 года атрымала месца ў Прэм’ер-лізе. У Прэм’ер-лізе правёў за «Урал» 8 матчаў.
У пачатку 2014 года перастаў трапляць у асноўны склад «Урала», гуляў толькі за моладзевую каманду екацярынбургскага клуба. У маі 2014 года «Урал» выключыў Чухлея з заяўкі на чэмпіянат.
У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Цюмень», які па выніках сезона 2013/14 выйшаў у ФНЛ. Рэгулярна гуляў у аснове цюменскага клуба, але ў снежні 2014 года кантракт з «Цюменню» быў разарваны.
У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з футбольным клубам «Мінск». У складзе «Мінска» спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, але з канца чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі. У ліпені 2015 года пакінуў мінскі клуб.
14 жніўня 2015 года папоўніў склад «Віцебска», дзе неўзабаве замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Пачынаў сезон у аснове гродзенцаў, але ў маі страціў месца ў складзе і па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з клубам.
У жніўні 2016 года стаў іграком «Каўна Жальгірыса». У сакавіку 2017 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Ёнаву», які пакінуў у чэрвені таго ж года. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба «Смалявічы-СТІ». Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». У складзе магілёўскай каманды стаў іграком асновы (толькі ў маі не гуляў з-за траўмы), часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў Магілёў.
У студзені 2019 года пасля прагляду папоўніў склад ерэванскага «Арарата», аднак ужо ў сакавіку, згуляўшы за армянскі клуб у трох матчах, вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да мазырскай «Славіі». Замацаваўся ў стартавым складзе мазырскага клуба. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Славіяй». З верасня 2021 года перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені 2022 года. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб.
У сакавіку 2023 года далучыўся да «Астраўца». Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.
2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1)
Дасягненні Дынама Мінск Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009 Урал Пераможца ФНЛ: 2012/13 Уладальнік Кубка ФНЛ (2): 2012, 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Цюмень Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнава Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат Ерэван Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец