Ружа́нка (іншая назва — МуцьвіцаОбщая характеристика речной сети Брестской области // Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды. — С. 108.) — рака ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток Зэльвянкі (басейн Нёмана).

Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 237 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца ва ўрочышчы Ялашоўка за 3,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Верчыцы, цячэ ў межах гарадскога пасёлка Ружаны, упадае ў Зальвянку на паўднёвым усходзе ад вёскі Заполле. Рэчышча на працягу 11,4 км перад вусцем каналізаванае. У малаводныя годы ў вытокавай частцы перасыхае. Прымае сцёк з невялікіх рэчак і каналаў.

Прытокі: Поплава (праваруч), Калода, Чарэшынка, Лабянка (леваруч).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Зэльвянкі