Святлана Міхайлаўна Басума́трава (, , Гомельская вобласць — , ) — беларуская паэтэса.

Біяграфія Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 годзе сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліха Алтайскага краю, у 1962 годзе пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1965—1966 гадах вучылася ў БДУ. У 1966—1969 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўчотчыкам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна. 3 1972 года жыла ў Бабруйску. Настаўнічала, працавала на радыё, у прэсе.

Член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1982 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць Аўтар кніг паэзіі «Белая Бярэзіна» (1981), «Кветкі палявыя» (1985), «Званы чалавечнасці» (1988), «Пад знакам скарпіёна» (1994). Паэма «Незабудкі памяці» пра трагічны час культу асобы, рэпрэсіі супраць нявінных людзей. Любоў да роднай зямлі і яе людзей, памяць пра тых, хто аддаў жыццё за радзіму, клопаты і трывогі сучасніка, вернасць высокім ідэалам, шчырасць і непасрэднасць пачуццяў — галоўныя ў лірыцы паэтэсы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты