Пе́дру Мануэ́л Маме́ды Па́суш Каэ́лью (; , ) — партугальскі палітык, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі. У чэрвені 2011 года пасля перамогі яго партыі на парламенцкіх выбараў пачаў фарміраванне ўрада.
Нарадзіўся ў Каімбры, але да 1974 года жыў у Анголе, дзе яго бацька працаваў урачом. У 1991 годзе ўпершыню быў абраны ў парламент Партугаліі. У 2010 годзе быў абраны лідарам апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі. Падтрымаў дзеянні ўрада па скарачэнні дэфіціту дзяржаўнага бюджэту. Пасля перамогі яго партыі (СДП атрымала 105 месцаў у Асамблеі з 230 супраць 78 на выбарах 2009 года) Каэлью пачаў перамовы аб стварэнні новага ўрада з удзелам СДП і Народнай партыі (мае 24 месцы ў Асамблеі). Хутка прэзідэнт Анібал Каваку Сілва прапанаваў фарміраванне новага ўрада менавіта Каэлью як лідару партыі, якая перамагла на выбарах.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Партугаліі Катэгорыя:Палітыкі Партугаліі