Дзікая прырода Тасманіі () — аб’ект Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Уключае шэраг тэрыторый у Тасманіі, Аўстралія.

Дзікая прырода Тасманіі як аб’ект Сусветнай спадчыны ахоплівае 13800 км² ці прыблізна 20 % плошчы Тасманіі. У гэтым рэгіёне захаваліся апошнія на Зямлі дажджавыя лясы ўмеранага пояса. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што пячоры ў тоўшчы вапняка выкарыстоўваліся старажытнымі людзьмі больш за 20.000 гадоў таму.Tasmanian Wilderness — Дзікая прырода Тасманіі на сайце дэпартамента навакольнага асяроддзя ўрада Аўстраліі

Тасманія багатая ўнікальнай фаунай, з 32 відаў ахоўных ў Тасманіі жывёл 27 сустракаюцца ў арэале Дзікай прыроды Тасманіі. Адным з вядомых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, з’яўляецца тасманійскі д’ябал. З больш як 150 відаў птушак вылучаецца рэдкі від роду разелы — зялёная разела.Tasmanian Wilderness — Дзікая прырода Тасманіі на сайце ЮНЕСКА

Наступныя нацыянальныя паркі ўваходзяць у склад аб’екта Сусветнай спадчыны Дзікая прырода Тасманіі: Гара Крэйдл і возера Сент-Клэр () Франклін Гордан () Горы Хартц () Карставыя пячоры Моўл-Крык () Паўднёва-Заходні () Сцены Ерусаліма () Цэнтральнае плато () Запаведнік глотка д’ябла () Паўднёва-ўсходні востраў буравесніка ()

Катэгорыя:Сусветная спадчына