Венсен () — усходні прыгарад Парыжа, размешчаны за 7 км ад цэнтра горада, на ўскраіне Венсенскага лесу, дзе знаходзіцца Венсенскі заапарк. З Парыжа да Венсена можна даехаць на метро. Насельніцтва 46 тыс. чал. (2005).

Венсен вядомы ў першую чаргу як месцазнаходжанне каралеўскай рэзідэнцыі, Венсенскага замка, у якім памерла пяць каралёў (Людовік X, Філіп V, Карл IV, Карл IX, Генрых V), а таксама кардынал Мазарыні.

thumb|350px|left|Цэнтральная плошча Венсена

Вядомыя асобы П’ер Месмер

Спасылкі

Сайт мясцовага самакіравання

Катэгорыя:Камуны дэпартамента Валь-дэ-Марн