Абдус Салам (, Джанг, Пакістан — ) — пакістанскі фізік-тэарэтык. Член Пакістанскай АН (1954), Лонданскага каралеўскага таварыства (1959). Замежны член АН СССР (1971), Нацыянальнай АН ЗША (1979) і інш.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Урадавы каледж Пенджабскага ўніверсітэта (1946) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1949). 3 1951 года прафесар Пенджабскага ўніверсітэта і Урадавага каледжа (горад Лахор). 3 1954 года ў Кембрыджскім універсітэце, у 1957—1993 гадах прафесар Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі Лонданскага ўніверсітэта. Адначасова ў 1964—1993 гадах дырэктар Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі (Трыест, Італія). У 1972—1978 гадах віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі.

У навуцы Навуковыя працы па квантавай электрадынаміцы, тэорыі элементарных часціц, гравітацыі. Паказаў (незалежна ад П. Ландау, Лі Цзундао і Янга), што ў слабым і электра-магнітным узаемадзеяннях захоўваецца камбінаваная цотнасць. Прапанаваў тэорыю двухкампанентнага нейтрына (1956). Развіў ідэю аб’яднання слабага і электра-магнітнага ўзаемадзеянняў (1958; разам з аўстралійскім фізікам Дж. Уордам), распрацаваў адзіную тэорыю гэтых узаемадзеянняў (1968, незалежна ад С. Вайнберга). Прапанаваў гіпотэзу глюонаў (1973) і ідэю Вялікага аб’яднання (1973—74).

Узнагароды Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства (1978) Нобелеўская прэмія па фізіцы 1979 (разам з Ш. Я. Глэшаў і С. Вайнбергам) Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1984)

Літаратура

Катэгорыя:Постаці Пакістана Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы