По́льскае тавары́ства «Асве́та» ў Мі́нску, Тавары́ства «Асве́та», альбо «Асве́та» () — грамадская арганізацыя, якая была заснавана ў 1905 і дзейнічала ў Мінску і на тэрыторыі Мінскай губерні Расійскай імперыі. Да 1907 таварыства дзейнічала ў канспірацыі, у 1907—1909 — легальна, пазней — зноў у канспірацыі (верагодна, аж да 1917).

Вызначальная роля ў стварэнні і фінансаванні таварыства належала членам самай уплывовай у канцы XIX — пачатку XX ст. грамадскай арганізацыі Мінскай губерні — Мінскаму таварыству сельскай гаспадаркі (МТСГ), якое згрупоўвала ў сваіх шэрагах, галоўным чынам, прадстаўнікоў карэннага каталіцкага і польскамоўнага дваранства губерні, што менаваліся адначасова і як «літоўцы» (ці па-польску — «літвіны»), і як «палякі», лічачы сябе прамымі нашчадкамі шляхты Вялікага Княства Літоўскага. У дзейнасці і развіцці таварыства значную ролю ігралі і жанчыны, што былі блізкімі сваячкамі членам МТСГ.

Задачай «Асветы» было выхаванне жыхароў Мінскай губерні (асабліва дзяцей) у духу «польскасці», каб супрацьстаяць русіфікацыі края, — галоўным чынам праз арганізацыю і падтрымку прыватнай польскамоўнай і рэлігійнай (каталіцкай) адукацыі. Таварыства ўхілялася ад палітызацыі сваёй дзейнасці, афіцыйна дэкларуючы толькі асветніцка-культурныя мэты, але само распаўсюджанне польскай мовы і падтрымка каталіцызма выклікалі негатыўную рэакцыю і пераслед з боку афіцыйнай расійскай улады, бо ўваходзілі ў супярэчанне з неафіцыйнай (пасля ўвядзення ў 1905 законаў аб верацярпімасці і свабоды друку на роднай мове) палітыкай урада па русіфікацыі Заходняга края Расійскай імперыі. Гэта стала галоўным повадам самаскасавання таварыства ў 1909 і пераходу яго на нелегальныя ўмовы работы.

Абставіны стварэння

Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў расійская ўлада пачала актыўную палітыку русіфікацыі паўночна-заходніх губерняў — як беларускамоўнага сялянства, так і мясцовага польскамоўнага і каталіцкага дваранства, аб’яўляючы забарону выкладання і ўжывання польскай мовы ў сферы адукацыі і ў публічных установах, а таксама ўводзячы жорсткія абмежаванні ў адносінах да каталіцкага касцёла. Галоўная роля ў масавай русіфікацыі адводзілася школе, асабліва царкоўна-прыходскай — для сялян. Цэнтрамі супраціўлення русіфікацыі і аправаслаўлення сталі каталіцкія касцёлы і шляхецкія двары, пры якіх пачалі стварацца нелегальныя польскамоўныя школы і рэлігійныя курсы (каталіцызма), асабліва актыўна з 1880-хŁęska, M. Działalność popowstaniowa… С. 39—40; Porowski, M. Praca społeczna… С. 3—4.. Толькі рэвалюцыя 1905—1907 гадоў увяла свабоду веравызнання і выкарыстання нацыянальных моў.

Самай уплывовай грамадскай арганізацыяй Мінскай губерні напярэдадні рэвалюцыі, дзе мясцовае каталіцкае дваранства мела перавагу і вызначальны ўплыў, было Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ), якое аб’ядноўвала мясцовых сярэднезаможных і заможных маянткоўцаў і было арганізацыяй гаспадарчага характару, але дзейнасць таварыства ўжо даўно ахоплівала значна больш шырокі спектр інтарэсаў — таварыства мела свае ўласныя ці цесна з ім звязаныя моцныя фінансавыя, гандлёвыя, гуманітарныя (дабрачынныя) і нават навуковыя ўстановыWoyniłłowicz, E. Wspomnienia… С. 75—78; Мельнікаў, І. Польская гістарыяграфія дзейнасці Мінскага сельскагаспадарчага таварыства .. Лідары МТСГ актыўна супрацоўнічалі з губернскай уладай і мелі на апошнюю пэўны ўплыў. Па-за сферай легальнага ўплыву МТСГ у губерні знаходзілася сфера польскамоўнай адукацыі і рэлігійнага раўнапраўя. З увядзеннем ліберальных свабод лідары МТСГ (Эдвард Вайніловіч, Аляксандр Скірмунт, князь Геранім Друцкі-Любецкі і інш.) пачалі актыўна выступаць за скасаванне ўсіх абмежаванняў у адносінах да католікаў і польскамоўнага навучання. Так, 4 верасня 1905 у Мінску на пасяджэнні губернскага камітэта па справам гаспадаркі гласны Аляксандр Скірмунт (1830—1909)Бацька Рамана Аляксандравіча Скірмунта (1868—1939) — члена Нагляднай рады Польскага таварыства «Асвета» у Мінску. выступіў супраць фінансавання праваслаўных царкоўна-прыходскіх школ за кошт земскіх збораў з грамадзян усіх веравызнанняў; гласны князь Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919) звярнуў увагу, што Дзяржаўны савет Расійскай імперыі прадугледзеў у бюджэце 1903 г. неабавязковасць фінансавання царкоўна-прыходскіх школ з асігнаванняў земскіх збораў; а гласны Эдвард Вайніловіч (1847—1928), віцэ-старшыня (1888—1907) МТСГ, выказаўся, што земскія школы альбо школы міністэрства асветы лепш за царкоўна-прыходскія, бо танней і маюць больш абшырную праграмуX. Komitet Ziemski / X. // Kuryer Litewski. — 1905. — № 7. — С. 3.. Захаванне абмежаванняў і пагрозы абрусення падштурхоўвала лідараў МТСГ да заснавання ўласнай скаардынаванай сістэмы тайнага навучання, каб наглядаць за адасобленымі дагэтуль нелегальнымі школамі пры касцёлах і маёнткахPorowski, M. Praca społeczna… С. 3—4..

Расійскія ўлады з 1904 прымалі рашэнні аб магчымасці выкладання ў Заходнім краі польскай мовы ў якасці факультатыўнага прадмета ў школе (за дадатковую плату), аднак на практыцы выкладанне польскай мовы і асноў каталіцызма па-польску сярод моладзі сустракаліся з непрыхаваным супрацьдзеяннем афіцыйных улад. Напрыклад, у Мінску з 1907 была толькі адна мужская рэальная школа, дзе выкладалася польская мова, што не задавальняла патрэбы жадаючыхTarasiuk, D. Między nadzieją… С. 30—33.. Акрамя таго, у дзяржаўных школах гісторыя выкладалася з пункту гледжання афіцыйнай ідэалогіі «заходнерусізма», якая сцвярджала, што Паўночна-Заходні край з’яўляецца «існа рускім», «вернутым ад Польшчы» (г.зн. Рэчы Паспалітай), праваслаўнае насельніцтва (у тым ліку дваране) лічылася «рускім народам», адзіным у трох галінах (вялікарусах, маларусах і беларусах), а католікаў края адносіла да «палякаў»Самбук, С. М. Политика царизма… С. 13—14; Западные окраины… С. 209—252, 343—353, 361—378.. З той прычыны расійскія ўлады не дазвалялі адкрываць беларускамоўныя і ўкраінскамоўныя школы, а мовай навучання ў дзяржаўных школах для беларусаў і ўкраінцаў абвяшчалася і прапаноўвалася толькі руская мова (вялікаруская мова)Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 222—223, 273—274.. Расійская ўлада (з ініцыятывы праваслаўнага духавенства) нават рабіла крокі ўвесці рускую мову ў дадатковае набажэнства ў каталіцкіх касцёлах, калі ў парафіі меліся беларусы-католікі, што грамадскасцю расцэньвалася як чарговы прыкрыты намер моўнай русіфікацыі беларусаўСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 273..

Заснаванне У 1905 членамі МТСГ было прынята рашэнне арганізаваць нелегальнае Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску, што было даручана пачаць Мечыславу Пароўскаму, уплывоваму члену Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і блізкаму сябру Эдварда ВайніловічаWoyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 69., а таксама Міхаліне Ленскай (1882—1940), якая была блізкай сваячкай Міхала Ленскага — члена Рады МТСГСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 259—260; Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909… С. 148.. Галоўнай задачай таварыства была каардынацыя польскамоўнага тайнага навучання, якое — паводле рапартаў царскай паліцыі — ў Мінскай губерні было шырока распаўсюджана дэгэтульTarasiuk, D. Między nadzieją… С. 33..

Пасля выдання ў сакавіку 1906 расійскім урадам больш ліберальнай уставы аб таварыствах і саюзах, члены МТСГ вырашылі пачаць адкрытую дзейнасць у галіне польскамоўнай і рэлігійнай (каталіцкай) адукацыі, што, на іх погляд, магло прынесці большы плён. Так, 11 студзеня 1907 расійскімі ўладамі было афіцыйна зарэгістравана Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску. 12 сакавіка 1907 у Мінску адбыўся сход МТСГ (каля 130 асоб), на якім Эдвард Вайніловіч быў аднагалосна абраны з пасады віцэ-старшыні на пасаду старшыні МТСГ, а таксама вырашаліся пытанні дзейнасці МТСГŻ.A. Listy z Białejrusi. Mińsk, 12 marca (I) / A.Ż. // Kuryer Litewski. — 1907. — № 60. — С. 2.. А праз перапынак вечарам у зале Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі адбыўся заснаваўчы сход (каля 300 асоб), дзе прысутнічалі члены МТСГ і іншыя асобы, у тым ліку жанчыны (Эдвард Вайніловіч, Раман Скірмунт, князь Геранім Друцкі-Любецкі, граф Ежы Чапскі, граф Канстанцін Прушынскі, Міхал Ленскі, Ігнат Віткевіч, Вітальд Ваньковіч, ксёндз Казімір Міхалкевіч і інш.)Ż.A. Listy z Białejrusi. Mińsk, 12 marca (II) / A.Ż. // Kuryer Litewski. — 1907. — № 60. — С. 3.. Узначальваў сход Мечыслаў Пароўскі. На сходзе прынялі статут арганізацыі і абралі галоўнае кіраўніцтва: старшыня — ксёндз Казімір Міхалкевіч; намеснік старшыні — лекар Ян Офенберг (1867—1953); скарбнік — адвакат Зыгмунт Венцлавовіч, уплывовы член МТСГ — дырэктар Таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання; сакратар — лекар Чэслаў Грабавецкі; члены рады: Ядвіга Кастравіцкая — родная сястра старшыні МТСГ Эдварда Вайніловіча; Міхаліна Ленская; Эдмунд Івашкевіч — уплывовы член МТСГ; К. Главацкая; В. Лапа; Ванда Абрампальская; Т. Паўлікоўская; Станіслаў Корзан, Леў Красоўскі; Занеўская; Вендарф; ксёндз Казімір Букраба; ксёндз Адам ЛісоўскіСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 260; Tarasiuk, D. Między nadzieją… С. 34; Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909… С. 148.. З 25 сакавіка 1907 у склад Нагляднай рады таварыства ўваходзіў Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939), віцэ-старшыня (1907—1917) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіBrzoza, Cz. Skirmunt Roman… С. 185.У тыя часы Раман Скірмунт разам са сваім сябрам Ежы Асмалоўскім (1872—1952), які таксама паходзіў з Пінскага павета і быў адным з блізкіх сябраў князя Гераніма Друцкага-Любецкага, фінансава падтрымліваў «Нашу Ніву» — галоўную газету беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руха. Гл.: Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 208..

У складзе кіраўніцтва таварыства было шмат жанчын, бо мужчыны былі заняты працай у маёнтках, МТСГ і палітычнай дзейнасці. Акрамя таго, галоўныя лідары МТСГ (у першую чаргу — Эдвард Вайніловіч) былі занятыя рэалізацыяй ідэй ліберальна-кансерватыўнага кірунку «краёвасці» (аўтаномія свайго края ў складзе Расійскай імперыі, скасаванне саслоўных адрозненняў, прававая роўнасць народаў, моў, культур, канфесій і інш.) у парламенцкіх інстытутах Расійскай імперыі, разумеючы, што без ліквідацыі прававой дыскрымінацыі і зняцця розных абмежаванняў у адносінах да розных катэгорый насельніцтва літоўска-беларускіх губерняў цяжка захаваць традыцыйнае культурнае і канфесійнае аблічча свайго края.

Пасля таго як у кастрычніку 1907 ксёндз Казімір Міхалкевіч пакінуў Мінск, паехаўшы ў ВільнюПрычынай пераезду Міхалкевіча ў Вільню было тое, што пасля высылкі ў кастрычніку 1907 г. віленскага біскупа Эдварда Ропа, мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч пачаў выконваць абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі. Гл.: Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 260., на пасаду расійскімі ўладамі быў прызначаны князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (член Рады МТСГ), які займаў пасаду да 1908, пасля чаго пасада старшыні «Асветы» заставалася вакантнай да афіцыйнай ліквідацыі таварыства. Абавязкі старшыні ў 1908—1909 выконваў тагачасны намеснік старшыні Мечыслаў ПароўскіJurkowski, R. Polacy-mińszczanie… С. 91; Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909… С. 148..

Праграма