(216897) Голубеў — малая планета № 216897. Адкрыта 24 красавіка 2009 года Віталём Неўскім ў абсерваторыi «Vitebsk, B42».
Папярэдняе абазначэнне 2009 HJ58.
Першая малая планета, адкрытая на тэрыторыі Беларусі.
Названа ў гонар беларускага астранома і педагога Уладзіміра Аляксандравіча Голубева.
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 18 чэрвеня 2009 Эксцэнтрысітэт (e) – 0,0403789 Вялікая паўвось (a) – 3.0942120 а.е. Перыгелійная адлегласць (q) – 2.9692710 а.е. Афелійная адлегласць (Q) – 3.2191529 а.е. Перыяд абарачэння – 5,44 года Схіленне (i) – 11,44803 ° Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) – 70,44792 ° Аргумент перыгелія (ω) – 162,80737 °
Фізічныя характарыстыкі Абсалютная зорная велічыня +15,1
Гл.таксама «Первый белорусский астероид»
Голубеў Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2009 годзе