Леў X (, свецкае імя: Джавані Медычы, ; 11 снежня 1475, Фларэнцыя — 1 снежня 1521, Рым) — Папа Рымскі з 11 сакавіка 1513 года да 1 снежня 1521 года. Апошні Папа, які не меў святога сану на момант абрання.

Кардынал Медычы Джавані дэ Медычы, нарадзіўся 11 снежня 1475 года ва Фларэнцыі, у знатнай сям’і Медычы. Быў другім сынам Ларэнца Цудоўнага, уладара Фларэнцыі. Ва ўзросце 13 гадоў Папа Інакенцій VIII прызначыў юнага Джавані кардыналам-парафіянінам. У часы Папы Аляксандра VI, які пераследваў Медычы, вярнуўся ў Фларэнцыю, а затым падарожнічаў па ўсёй Еўропе. Быў у Германіі, Нідэрландах і Францыі. У 1500 годзе вярнуўся ў Рым. Прыняў удзел у бітве з французскімі войскамі пад Равенай (1512) і патрапіў у палон, з якога яму атрымалася бегчы. У тым жа годзе пасля заканчэння тэрміна выгнання сям’і Медычы з Фларэнцыі вярнуўся ў родны горад і пачаў кіраваць рэспублікай разам са сваім братам.

Папа Леў X Мецэнацкая дзейнасць Льва Х была скіраваная на развіццё мастацтва, ён з’яўляўся апекуном Рафаэля.

Булы і энцыклікі була «Exurge Domine» була «Pastor aeternus gregem»

Спасылкі

Катэгорыя:Кардыналы-протадыяканы Катэгорыя:Медычы Катэгорыя:Папы Рымскія