Алена Сяргееўна Саннікава (, ) — беларуская лыжніца, удзельніца двух Алімпійскіх гульняў. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных гонках.

Кар’ера У Кубку свету Саннікава дэбютавала ў снежні 2000 года. У лістападзе 2001 года ўпершыню трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 19 трапленняў у трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, 10 у асабістых і 9 у камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з’яўляецца для Саннікавай 70-е месца ў сезоне 2007-08.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне стала 43-й у дуатлоне 7,5 7,5 км, 29-й у гонцы на 10 км класікай, 15-й у эстафеце і 35-й у мас-старце на 30 км.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: 10 км каньком — 43-е месца, дуатлоне 7,5 7,5 км — 38-е месца, эстафета — 10-е месца, мас-старт на 30 км — 38-е месца.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, лепшы вынік — 9-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце 2009 года, а ў асабістых гонках — 15-е месца ў мас-старце на 30 км на чэмпіянаце 2007 года.

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе. У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Лыжніцы Беларусі Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання