Блакітная крыніца або Сіні калодзеж — крыніца з самым магутным патокам узыходнага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўнінеКраткая характеристика родника «Голубая криница» . Гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1985 года«Голубая криница» или «Синий колодец» Краткая характеристика родника «Голубая криница» .
Геаграфія Сіні калодзеж знаходзіцца ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, паблізу былой вёскі Кліны, за 4 км на поўнач ад вёскі Дубна, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад Слаўгарада.
Крыніца знаходзіцца на вышыні 136 м над узроўнем мора. Перапад вышынь складае 4—5 м. Па накіраванні руху падземных вод да іх выхаду на паверхню зямлі, крыніца з’яўляецца ўзыходзячай.
З крыніцы выцякае ручай, які з’яўляецца левым прытокам ракі Галуба (басейн ракі Сож). Яго шырыня складае 3—8 м, глыбіні — 0,5—1 м. Хуткасць плыні вады ў ручаі — каля 0,4 м/с, на вузкіх участках павялічваецца да 0,7 м/с і больш. Дно складзена пераважна пяскамі.
Апісанне Крыніца прадстаўляе сабой калодзеж, які вертыкальна сыходзіць шахтай на глыбіню 150—200 метраў. Аб’ём выходзячай вады складае 5000 кубічных метраў вады ў суткі ці 60 літраў у секундуДостопримечательности Славгородского района .
Крыніца ўтварае вялікую крынічную ванну памерам 20 на 12 м з максімальнай глыбінёй 2 метры.
Выхад падземных вод размешчаны ў паўночна-заходнім куце вадаёма, уяўляе сабой вертыкальную шахту дыяметрам 1,2—1,3 м. Вада крыніцы мае блакітнавата-смарагдавы колер, паступае з глыбіні 100—200 м, дзе цыркулюе ў тоўшчы пісчага мелу.
Вада з крыніцы thumb|left|Дно крыніцы У складзе вады адзначаецца падвышанае ўтрыманне фтору і крэмнію. Па хімічным складзе вада крыніцы ставіцца да гідракарбанатнага класу кальцыевай групы. Агульная мінералізацыя (сума раствораных рэчываў) вады ў крыніцы 180,628 мг/дм³. Вада круглы год мае тэмпературу прыблізна 5 °C.
Легенды Паводле легенды племя радзімічаў было ахрышчана ў гэтай крыніцыСВЯТЫНЯ ПРИСОЖЬЯ .
Лічыцца, што да чалавека, які тройчы перайшоў Блакітную крыніцу, надоўга ніякая хворасць не прыстане, здароўе будзе добрым, а жыццё доўгім.
Найбольш вядомая легенда пра Кацярыну і двух хлопцаў Сцяпана і Макара, запісаная вядомым магілёўскім краязнаўцам Е. Р. Раманавым у 1891 гГолубая криница .
У паданні фігуруе валатоўна Кацярына, за якую спаборнічаюць два волаты — Сцяпан і Марка. Кацярыне кахае Сцяпана, але ён, аднак, быў крыху слабейшы за свайго саперніка. Яна абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з некаханым, падае з камення, ператвараецца ў ваду і выходзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Прапойска ў выглядзе крыніцы — гэтую крыніцу назвалі Сіні КалодзежКацярына. Валатоўна Кацярына сустракаецца і ў іншых паданнях. Яна мае відавочныя рысы старажытнага архетыпнага жаночага боства зямлі, вады і жыцця, між тым як Сцяпан — празрыстая адсылка да вобраза Вялеса. Адсюль магчыма, што багіня, якой адпавядае пазнейшы персанаж Кацярыны, была яго жаночай парай, а ў самім паданні прасочваюцца рэшткі старажытнага міфа пра канфлікт Вялеса з іншым богам за прыхільнасць нейкага жаночага боства.
Культавае значэнне
З даўніх часоў месца вакол крыніцы лічылася сакральным, і выкарыстоўвалася як капішча. З прыходам хрысціянства, гэта месца было асвечана, і як кажуць адно з першых на нашай тэрыторыі, стала уважацца святым, вада лічыцца гаючай і валодае высокімі пітнымі якасцямі. Побач з крыніцай пабудавана царква, дзе правяцца малебны 14 жніўня на праваслаўнае свята МакаўеФатаграфіі са свята, калі побач з Блакітнай крыніцай збіраецца да 20 тысяч паломнікаўУ голубой криницы . Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» ўключана ў Дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Флора
Вялікай біялагічнай разнастайнасцю крыніца не адрозніваецца. Значныя плошчы дна крынічнай ванны пакрытыя нітчатым багавіннем. Асобнымі курцінамі расце . Уражвае развіццё калоній пурпуровых бактэрый, якія ўтвараюць мудрагелістыя формы.
Берагавая лінія вадаёма зарасла драўняна-хмызняковай расліннасцю (пераважна вербалозам і вольхай). Побач таксама сустракаюцца дубы, ліпы і ляшчынаШлях да Блакітнай крыніцы — фотарэпараж з вандроўкі.
Фаўна З бесхрыбтовых у крынічнай ванне і ручаі адзначаны лічынкі пяці відаў (, , , віды родаў і ), а таксама лічынкі , і .
У альтанках ля крыніцы жывуць ластаўкіДа Блакітнай крыніцы, зімой можна ўбачыць дзікіх качакБлакітная крынiца.
Літаратура Кудельский. Рассказы о воде: Белорусские криницы. — Минск, 1981
Спасылкі Выявы крыніцы ИСЦЕЛЯЮЩАЯ ВОДА: ЛЕГЕНДЫ И ФАКТЫ Фільм пра крыніцу Памятник природы республиканского значения «Голубая криница» Блакітная крыніца на www.wikimapia.org Голубая криница под Славгородом: в очереди за исцелением Блакітная крыніца Блакітная крыніца Голубая криница — культовый источник
Катэгорыя:Слаўгарадскі раён Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Гідралагічныя помнікі рэспубліканскага значэння