Панэлінскія гульні — агульнанацыянальныя святы ў Старажытнай Грэцыі, якія спраўляліся ў гонар багоў. Яны ўзніклі як спартыўныя спаборніцтвы, да якіх пасля дадаліся іншыя дысцыпліны.
Першапачаткова панэлінскія гульні складаліся з наступных этапаў, так званых «перыядаў»: Алімпійскія гульні — найбольш значныя спаборніцтвы, якія праводзіліся адзін раз у чатыры гады ў Алімпіі ў гонар бога Зеўса. Пераможцам уручаліся вянкі з аліўкавых галін. Піфійскія гульні — праводзіліся адзін раз у чатыры гады ў Дэльфах у гонар Апалона. Пераможцы атрымлівалі лаўровые вянкі. Істмійскія гульні — праводзіліся адзін раз у два гады недалёка ад Карынфа ў гонар Пасейдона. Пераможцы атрымлівалі вянкі з бузіны, а пазней з піхты. Нямейскія гульні — праводзіліся адзін раз у два гады каля Нямеі ў гонар Зеўса. Вянок пераможца вырабляўся з сельдэрэя.
Пераможца ў кожным відзе спорту ва ўсіх чатырох гульнях атрымліваў ганаровы тытул перыядоніка. Пазней у эпоху элінізма панэлінскімі гульнямі сталі звацца і спаборніцтвы мясцовага значэння.
Гл. таксама Агон
Катэгорыя:Спорт у Старажытнай Грэцыі