Андрэ Планшэ (, , каля 1727—1809) — ганчар, сын французскіх уцекачоў-гугенотаў. Жыў у Дэрбі з 1751 (верагодна, да сярэдзіны 1756), нарадзіўся, мяркуецца, у Вэстмінстэры. У яго было як мінімум чацвёра дзяцей — Пол, Джэймс, Джэймс Бароўс (незаконнанароджаны) і Уільям (Paul, James, James Burrows, William).

Мадэляванню і вырабу фарфору яго навучыў бацька, які працаваў у Мейсене. Меркавана, навучанне ішло ў Лондане ў перыяд 1740—1747 гадоў. Ва ўзросце 17 гадоў малады Планшэ ўжо вырабляў невялікія вырабы на дэрбскай фарфоравай фабрыцы. У 1749 ён працаваў на Уільяма Літлера (William Littler) у Лонгтан-Холе. З 1756 ён працаваў на Уільяма Дзьюсбэры на яго новай фарфоравай фабрыцы на Нотынгем-Роўд, якая пазней стала Royal Crown Derby.

Фарфоравыя фігуры, якія, як мяркуецца, былі змадэляваныя Планшэ, рэдкія. Музей і мастацкая галерэя Дэрбі валодае мадэллю пачатку 1752, якая паказвае кітайца і хлопчыка. Гэта мадэль перыяду «Dry Edge», які доўжыўся з 1750 па 1756 гады; перыяд атрымаў сваю назву з-за неглазураванай асновы вырабаў.

Катэгорыя:Мастакі Англіі