Зоркаўка сярэ́дняя, Макрыца, Макруха (Stellária média) — від раслін роду сямейства .
Расце каля жылля, на агародах, пустазельных месцах, часам па сырых лясных дарогах і палянах.
Назва МакрыцаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929., белая макрыца, макрэц белыFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897., макруха Ботанический словарь — Спб, 1878., макрыца белаяЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вільня, Субач 2, 1924..
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло цыліндрычнае, сцелістае, галінастае, вышынёй 10—30 смЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича). Лісце яйкападобнае, коратка завостраныя; верхнія сядзячыя, ніжнія на хвосціках.
Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двухраздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце ў маі — верасні. Плады — каробачкі са шматлікімі акруглым або пупышкападобным насеннем.
Арэал Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)Taxon: Stellaria media (L.) Vill. // Germplasm Resources Information Network (GRIN), па ўсёй тэрыторыі былога СССР, акрамя арктычных зон.
Святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф. Аддае перавагу волкім і ўрадлівым глебам на пустазельных месцах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, і на лясных узлесках.
Хімічны склад
У траве макрыцы маюцца сапаніны, вітаміны E, C, карацін.
Значэнне і ўжыванне У агародах з'яўляецца злосным пустазеллем, змагацца з якім цяжка з-за вялікай колькасці насення, якое захоўвае усходжасць доўгі час.
У народнай медыцыне ўжываецца пры крывацёку, гемароі, крывахарканні, крывавых ванітах, авітамінозе, пачатковай стадыі памутнення рагавой абалонкі вокаМахлаюк В. П. Лекарственные растения в народной медицине — Саратов, 1967..
У народнай медыцыне распараную траву прыкладваюць да хворых месцаў пры рэўматызме, радыкуліце, расцяжэнні звязкаў.
Літаратура
Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі
Катэгорыя:Зоркаўка Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1789 годзе