Авёс пасяўныНазва згодна з (Avena sativa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў. Каштоўная кармавая і харчовая культура.
Назвы
Авёс пасяўныFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, гавёсГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, шавільДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Апісанне Вышыня расліны 70 — 110 см. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да −7С — −8С. Цвіце ў ліпені.
Уласцівасці Зерне мае бялку 9 %-15,7 %, крухмалу 21 %-25 %, абалоніны 7 %-24 %, тлушчу 2 %-11 %, вітаміны і мінеральныя солі.
Вырошчванне ў культуры Расліна добра расце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.
Тэрміны сяўбы самыя раннія — як толькі паспее глеба. Спосаб сяўбы — вузкарадковы. Сярэдняя ўраджайнасць — 2,3-2,5 т/га (найвялікшае — 7 т/га).
На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.
Раянаваныя сарты: Надзейны Кондар Эрбграф Эндспурт
Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:
Збожжавыя блохі
Злакавыя трыпсы
Асноўныя хваробы: Карончатая і сцябловая ржа Пыльная і цвёрдая галаўня Буры (чырвоны) бактэрыёз Аліўкавая цвіль Мучністая раса
Выкарыстанне
Гісторыя
Дзікія формы аўса ўжываліся ў ежу ўжо ў эпоху палеаліту. Так, рэшткі аўсянага крухмалу былі выяўлены на пячорным каменным таўкачы з Італіі, якім карысталіся каля 33000 гадоў тамуAncient Oat Discovery May Poke More Holes in Paleo Diet. Генетычныя даследаванні паказалі, што продкавай формай аўса пасяўнога з’яўлялася Avena sterilis з Блізкага УсходуProgenitor Germplasm of Domisticated Hexaploid Oat. М. І. Вавілаў высунуў гіпотэзу, згодна якой авёс першасна рос на палетках як пустазелле і толькі пазней стаў самастойнай сельскагаспадарчай культурайМордвинкина, А. И. Овёс — Avena (Tourn.) L. // Культурная флора СССР: Т. 2: Хлебные злаки : рожь, ячмень, овес. — Москва, Ленинград: Издательство совхозной и колхозной литературы, 1936. — С. 340. Сапраўды, адна з найбольш старажытных знаходак аўсяных зярнят на месцы раскопак неалітычнага земляробчага паселішча (11300 гадоў таму) каля Іерыхона сведчыць пра тое, што яны адносіліся да дзікай формыAncient Waves of (Wild) Grain. Пераход ад пустазелля да культурнай расліны адбыўся каля 6000 гадоў тамуOxford University Plants 400: Avena sativa.
Ва Усходняй Еўропе авёс пасяўны вырошчвалі ўжо носьбіты культуры лінейна-стужкавай керамікі. У прыватнасці, ён быў выяўлены падчас раскопак ранняга земляробчага паселішча каля вёскі Альшаніца на поўдні ПольшчыMilisauskas, S. Early Neolithic Settlement and Society at Olszanica. Memoirs. Vol. 19 — University of Michigan Press, 1986. — P. 159. На тэрыторыі Беларусі вядомы знаходкі аўса з X ст.Коробушкина, Т. Земледелие на территории Белоруссии в X-XIII вв. — Минск: Наука и техника, 1979. С. 87 У высокім сярэднявеччы ён з'яўляўся адной з найбольш распаўсюджаных збожжавых культур. Так, пры раскопках Браслава ў пластах XI — XII стст. аўсяныя зярняты склалі 13,3% ад знойдзенага збожжаКирьянов А.В. Зерна хлебных растений из раскопок древнего Браслава. У Гродна таго ж перыяду — 35%Э. М. Загорульский, Археология Беларуси .
Перапрацоўка Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.
Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.
Катэгорыя:Збожжавыя культуры Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Авёс Катэгорыя:Лекавыя расліны