Авёс шчаціністыЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Avena strigosa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў.
Распаўсюджванне Авёс шчаціністы распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, у гарах Іспаніі, Партугаліі і Англіі культывуецца ў якасці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расліны.
На Беларусі зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі як пустазелле яравых культурГ. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23.
Біялогія Расліна квіце ў чэрвені-ліпені.
Апісанне Вышыня расліны 40-100 сантыметраў. Сцябло голае. Лісце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя альбо аднабокія.
Каласкі 2-3-кветныя, з доўгімі бурымі асцюкамі, без сучляненняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліванні каласковай восі.
Зярняўкі валасістыя, пры выспяванні не асыпаюцца.
Расліна ўстойлівая да грыбковых захворванняў.
Катэгорыя:Збожжавыя культуры Катэгорыя:Авёс