Казяле́ц паўзу́чы (Ranunculus repens) — расліна сямействы Казяльцовыя, від роду Казялец, якае расце ў Еўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. Расце на вільготных, зацененых, наносных глебах: па берагах рэк і азёр, на вільготных сенажацях, у хмызняковых зарасніках, на лясных балотах, па палях і агародахДаведнік травяністых раслін Маскоўскай вобласці .
Біялагічнае апісанне Казялец паўзучы — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см з кароткім галінастым карэнішчам.Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича) Сцябло ўзыходнае ці сцелістае, якое ўкараняецца ў вузлах, тоўстае, сакавітае, голае ці коратка апушанаеКазялец паўзучы — Ranunculus repens L.: фатаграфія і апісанне.
Прыкаранёвае лісце чаранковае, трайчастае, складаецца з ромбападобна-яйкападобных, глыбока трайчастараздзельных, нераўназубчастых лісточкаў. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае, трайчастараздзельнае.
Кветкі двухполыя, правільныя, з пяццю адтапыранымі чашалісцікамі, пяццю залаціста-жоўтымі пялёсткамі, шматлікімі тычачкамі і песцікамі. Дыяметр вяночка 2-3 см. Кветканос ясна баразнаваты. Кветкі адзіночныя верхавінныя ці сабраны ў напаўпарасонік. Цвіце з мая да жніўня. Формула кветкі: ..
Плод — шматарэшак з кароткімі носікамі ў арэшкаў.
Моцна ядавіты.
Арэал
Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі СССР акрамя Крайняй Поўначы, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.
Таксанамія
Прымяненне
У народнай медыцыне свежую расліну ўжываюць для лячэння скурных захворванняў, напрыклад, мятае свежае лісце прыкладваюць да ран.
Літаратура Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 611. Ranunculus repens L. — Лютик ползучий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 226. — ISBN 9-87317-128-9 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі
Flora of NW Europe: Ranunculus repens Plants for a Future: Ranunculus repens
Катэгорыя:Казялец Катэгорыя:Флора Еўразіі