Канюшы́на ралляваяЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича) (Trifolium arvense) — расліна з роду Канюшына, сямейства Бабовыя, падсямейства Матыльковыя.
Назва
Канюшына раллявая, агурнік Ботанический словарь, Спб, 1878, мядуніца, мядунка, канюшкі, кіцюкі, кошачкі, заяччы лапкі, кашуркі, кашурнік, спарышнік, шутачкіВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., каткі, кеткеШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Апісанне thumb|left|Канюшына раллявая (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz. 1885 Канюшына раллявая — аднагадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 5—30 см.
Сцябло — прамое, галінастае.
Лісце — сінявата-зялёнае, трайчастае, з лінейна-даўгаватымі лісточкамі.
Суквецці — галоўкі, акруглыя напачатку цвіцення, пазней — цыліндрычныя. Кветкі з дробным бледна-ружовым венчыкам. Венчыкі ў даўжыню роўны чашачцы ці карацей яе. Чашачка — з махнатаваласістымі зубцамі.
Плод — аднанасенны боб.
Цвіце з чэрвеня па верасень.
Арэал і экалогія Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і на поўдні Заходняй Сібіры, на Каўказе. Расце па сухіх барах, лядах, узлесках, палях, узбочынах дарог.
Класіфікацыя Від Канюшына раллявая уваходзіць у род трыбу падсямейства сямейства .
Выкарыстанне
У народнай медыцыне Беларусі траву заварваюць як гарбату і п’юць пры паносах, падвышанай кіслотнасці страўніка, захворванні мачавога пузыра, нырак, пры галаўным болі, кашлі, нервовых засмучэннях, мігрэні; дзяцей купаюць пры сутаргах.
Галерэя 200px|center<p style="font-size: 85%">Агульны выгляд110px|center<p style="font-size: 85%"> суквецце200px|center<p style="font-size: 85%">Кветка
Літаратура
Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі
Клевер пашенный — Trifolium arvense L.
Катэгорыя:Канюшына Катэгорыя:Травы