Прэм'ер-міністр Аўстраліі () — кіраўнік аўстралійскага ўрада і кабінета міністраў Аўстраліі. Займае свой пост па прадстаўленню генерал-губернатара Аўстраліі. Практычна пост прэм'ер-міністра з'яўляецца самым важным палітычным пастом у палітычнай іерархіі Аўстраліі.

Прэм'ер-міністр выконвае ролю кіраўніка выканаўчай улады і заўсёды з'яўляецца прадстаўніком палітычнай партыі, якая мае большасць у Палаце прадстаўнікоў Аўстралійскага парламента. Адзіным выключэннем, калі сенатар быў прызначаны прэм'ер-міністрам, быў Джон Гортан, які адразу пасля гэтага падаў у адстаўку з паста сенатара, і быў выбраны членам Палаты прадстаўнікоў парламента.

З 23 мая 2022 прэм'ер-міністрам Аўстраліі з'яўляецца Энтані Албаніз, якая ўзначальвае Аўстралійскую лейбарысцкую партыю.

Гл. таксама Спіс прэм’ер-міністраў Аўстраліі

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Аўстраліі