Сярге́й Жада́н (; нар. , Старабельск, Луганская вобласць, УССР) — украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Бліскучы стыліст, правакатар і эксперыментатар. Лічыцца адным з найталенавіцейшых сучасных літаратараў Украіны.

Біяграфія Скончыў факультэт украінска-нямецкай філалогіі Харкаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці германістыка (1996), аспірантуру пры ім (1999). Кандыдат філалагічных навук (2000), абараніў дысертацыю прысвечаную украінскаму футурызму «Філасофска-эстэтычныя погляды Міхайля Сяменкі».

Быў сябрам літаратурнай карпарацыі «Червона фіра», адным са стваральнікаў часопісу «Кальміус».

Жыве ў Харкаве. У 2000—2004 гадах працаваў выкладчыкам у Харкаўскім нацыянальным педагагічным універсітэце. З 2004 года — незалежны пісьменнік.

Творчасць Дэбютаваў у 1995 годзе зборнікам вершаў «Генерал Юда», за 20 наступных гадоў апублікаваў 11 кніг паэзіі. У 2004 годзе выйшаў зборнік апавяданняў С. Жадана «Біг мак», які пазней меў шэраг перавыданняў з дадаткамі. Таксама станам на 2016 год выйшла болей за дзясятак тамоў выбраных твораў, якія маюць вялікі попыт. Творы С. Жадана перакладзеныя больш чым на дзесяць моў, у т.л. на беларускую.

Перакладае з нямецкай, польскай, рускай і беларускай моў.

Вядомы як арганізатар літаратурных фестываляў, рок-канцэртаў, перфомансаў.

Разам з гуртом «Собаки в космосі» С. Жадан як аўтар і выканаўца запісаў музычныя альбомы «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату»(2012), «Бийся за неї» (2014) і «Пси» (2016).

Сяргей Жадан наведваў Мінск з літаратурнымі выступамі ў 2002, 2008, 2012 і 2014 гадах. У 2015 і 2016 гадах прыязджаў у Мінск разам з гуртом «Собаки в космосі».

Бібліяграфія

Паэтычныя зборнікі «Генерал Іуда» (1995); «Цытатнік» (1995); «Пепсі» (1998); «The very very best poems, psychodelic stories of fighting and other bullshit» (2000) «Балады пра вайну і адбудову» (2000); «Гісторыя культуры пачатку стагоддзя» (2003); «Цытатнік» (2005): змяшчае новы і раней выдаваныя творы; «Марадона» (2007); «Эфіопія» (2009); «Лілі Марлен» (2009); «Життя Марії» (2016).

Кніжкі прозы «Біг Мак» (2003); «Дэпеш Мод» (2004); «Anarchy in the UKR» (2005); «Гімн дэмакратычнай моладзі» (2006); «Біг Мак²» (2007); «Варашылаўград» (2010).

Беларускія пераклады Раман «Дэпеш мод» / Перакл. Таццяны Урублеўскай (2006)Рудак А. Прывід зніклага горада // «Літаратура і мастацтва» № 29, 22.7.2016.; Раман «Anarchy in the UKR» / Перакл. Алега Жлуткі (2012), 2023; Выбранае «Украінскія авіялініі» / Перакл. Андрэя Хадановіча; з бонус-анталогіяй «Адзінаццаць сяброў Жадана» перакладаў Алеся Аркуша, Уладзіміра Арлова, Андрэя Вылінскага, Юрыя Гуменюка, Алега Жлуткі, Марыі Мартысевіч, Сяргея Прылуцкага, Марыі Пушкінай, Антона Рудака, Віталя Рыжкова (Кіеў: «Крок», 2015); Раман «Варашылаўград» на беларускую пераклаў Віталь Латыш (Мн.: «Логвінаў», 2016). Вершы / Сяргій Жадан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 119, с. — («Паэты планеты»). Пераклад Андрэя Хадановіча; Інтэрнат : [раман] / Сяргій Жадан; пер. з укр. Н. Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. Месапатамія. — 2023. Іншае імя любові. — 2023.

Прызнанне Украінская прэмія «Кніга года Бі-Бі-Сі — 2006» за кнігу «Капітал» Украінская прэмія «Кніга года Бі-Бі-Сі — 2010» за кнігу «Варашылаўград»«Кнігай года Бі-Бі-Сі 2010» назвалі раман Жадана Прайдзісвет

Літаратура Рудак А. Прывід зніклага горада // «Літаратура і мастацтва» № 29, 22.7.2016.

Спасылкі

Па-беларуску Пра Жадана на «ПрайдзіСвет» Артыкул А. Хадановіча «Дазвольце пазнаёміць: Сяргей Жадан» Раман «Дэпеш мод» у перакладзе Тацяны Урублеўскай Вершы ў ARCHE Вершы ў ARCHE Спампаваць «Украінскія авіялініі» Жадана ў фармаце rtf (глядзіце змест). Пераклады ў ЛітРАЖ

Па-ўкраінску Вершы на Поетиці Творы Жадана на Потягу-76

Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Анархісты Украіны