Карл Манэ Георг Сігбан, таксама ЗігбанВарыянты напісання прозвішча Сігбан і Зігбан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.365. (; 3 снежня 1886, Эрэбру, Швецыя — 24 верасня 1978https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=5900, Стакгольм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1924 годзе «за адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі». Заснавальнік рэнтгенаўскай і ядзернай спектраскапіі.
Біяграфія Манэ Сігбан нарадзіўся ў сям’і станцыйнага наглядчыка шведскай чыгункі Нільса Рэйнхальда Георга Сігбана і яго жонкі Эмы Сафіі Мацільды (нар. Цэтэнберг). У 1906 годзе Сігбан паступіў ва ўніверсітэт Лунда, які ён скончыў ў 1911 годзе абаронай доктарскай дысертацыі па тэме «Вымярэнне магнітнага поля». Ужо з 1907 па 1911 гг. Сігбан працуе асістэнтам прафесара Іагана Рыдберга. Пасля абароны дысертацыі Сігбан становіцца дацэнтам і ў 1915 годзе прафесарам. Пасля смерці Рыдберга ў 1919 годзе Сігбан займае яго кафедру. У 1923 годзе Сігбан пераходзіць ва Упсальскі ўніверсітэт і ў 1937 годзе становіцца прафесарам-даследчыкам ў Шведскай каралеўскай акадэміі навук. З 1938 па 1947 гг. Сігбан — прэзідэнт міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP).
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі рэнтгенаўскага выпрамянення, ядзернай фізіцы і ядзернай спектраскапіі.
Прапанаваў новыя метады атрымання рэнтгенаўскіх спектраў высокага раздзялення, вывучыў рэнтгенаўскія спектры хімічных элементаў і адкрыў новыя спектральныя лініі.
Выявіў дысперсію рэнтгенаўскіх прамянёў. Сканструяваў шэраг спектральных прылад.
Член Шведскай АН (1922), Лонданскага каралеўскага таварыства (1933). Замежны член АН СССР (1958).
У 1914 годзе Сігбан пабраўся шлюбам з Катрын Хегбом. Бацька двух сыноў: Бо (1915), які зрабіў кар’еру дыпламата, і Кай (1918), які стаў фізікам і атрымаў у 1981 годзе Нобелеўскую прэмію.
Узнагароды 1948 — Медаль Дудэля 1940 — Медаль Румфарда 1934 — Медаль Х’юза 1924 — Нобелеўская прэмія па фізіцы
Літаратура
Спасылкі
Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Фізікі Швецыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Х’юза Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Эрэбру